Здзейснілася!
Нарэшце ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'явілася свая электронная бібліятэка са сканамі кніг розных перыядаў, даступнымі праз інтэрнэт.
Праўда, пакуль што, электронная бібліятэка працуе ў тэставым рэжыме і далёка не ўсе выданні даступныя анлайн (даступныя пазначаны зялёным замочкам). Таксама няма там міжваеннай газетнай перыёдыкі (часопісы даступныя на іншай старонцы), масіў каторай даўно адсканены але даступны толькі ў будынку бібліятэкі.
Спадзяюся, з часам большасць адсканаваных кніг і газет будзе даступная анлайн.
Спасылка: Электронная бібліятэка НББ.

#архітэктурабсср
Нетыповы від на Дом Урада ў Менску з задняга фасада, 1930-я гады. Бачная шэраговая забудова вуліц Берсана і Мяснікова таго часу.
Фота са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (на жаль не было даступна анлайн, але можна было заказаць электронную копію).

#плакатыбсср
Плакат "24 сакавіка. Усе на выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР" 1940 года.

#савецкаябеларусь #звязда
Загалоўкі газет "Савецкая Беларусь" і "Звезда" прысвечаныя выбарам у гарадскі савет Менска 1 сакавіка 1927 года.

Плакат "Усе на перавыбары дэлегацкіх сходаў" (я так разумею, што слова "перавыбары" тут выкарыстоўваецца ў значэнні як "выбары дэлегатаў на новы тэрмін па заканчэнні папярэдняга", а не ў значэнні таго, што выбралі дрэнна і трэба наноў перавыбіраць, хаця, здаецца, бывала і такое), 1920-я гады.

#кнігібсср
Вокладка зборніка артыкулаў і прамоў Леніна пра Рэвалюцыю 1905 года ў перакладзе на беларускую мову, Менск, 1926 год.
Кніга цалкам у Электроннай бібліятэцы НББ.

Эвалюцыя знешняга выгляду жылога дома на рагу вуліц Камсамольскай і Карла Маркса ў Менску:
1. Пабудова дома на фота з газеты "Зьвязда" 1930 года.
2. У часы нямецкай акупацыі, 1943 год.
3. Пасля вызвалення горада летам 1944 года (БДАНТД ф.77).
4-5. Будынак пасля аднаўлення ў 1950-я гады (БДАНТД ф.188).
6. Дом у 1992 годзе (фота Багласава).
7. Сучасны здымак аўтара.

Вокладка зборніка вершаў "Звон вясны" Сяргея Дарожнага і Ізраіля Плаўніка, Менск, 1926 год.
Крыніца: ЦНБ НАН.
UPD. Таксама поўны распазнаны тэкст кнігі ёсць на Вікісховішчы

#беларускіпіонэр
Вокладка сакавіцкага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №6 1928 года з лінагравюрай фінскага мастака Александэры Ахола-Вало.

#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Невялікі архіўны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі з іншай гістарычнай эпохі - варыянты афармлення дамоў на перакрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і цяперашняга праспекта Незалежнасці з пачатку 1950-х гадоў (БДАНТД ф.77).
Праектныя рашэнні адрозніваюцца ад таго, што было пабудавана большай пышнасцю дэкора і выкарыстоўваннем у афармленні будынкаў поўнаразмерных статуй, порцікаў, лепніны, але завяршэнне пабудовы гэтых дамоў супала з прыняццем у СССР пастановы аб празмернасцях у архітэктуры і таму фінальны варыянт быў значна спрошчаны.

Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Удалось найти редкий снимок.😄 Памятник Феликсу Дзержинскому в Дзержинске на центральной площади, открытый 1933 году. Над ним работали скульпторы Александр Грубе (статуя Феликса) и Абрам Бразер (барельеф к постаменту). Но самое интересное - это административное здание на заднем плане! 🏢 Прекрасный образец зрелого конструктивизма, составленного из нескольких объемов разной величины, с вертикальным ленточным остеклением на центральном фасаде. По виду, еще к открытию памятника не достроенное. Обратите внимание на людские фигуры на крыше... До войны там размещалось отделение Государственного банка СССР. К1950-м годам его облик изменился в худшую сторону согласно царившим веяниям: была надстроена крыша с техническим этажом. Позже здание снесли. #architecture #Грубе