Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#плакатыбсср
Плакат “Выпісвайце камсамольска-маладзёжныя выданні”, 1930-я гады.
#плакатыбсср
Плакат “Сонца навукі...” пачатак 1920-х гадоў (скан. М.Нікалаеў).
#плакатыбсср
Адзін з самых першых беларускіх савецкіх плакатаў.
Мастак Гуткоўскі (меркавана), Дзяржвыдат, Менск, ССРБ, 1921 год.
#плакатыбсср
Плакат “Оздоровление масс” беларускага мастака П.М.Гуткоўскага, 1938 год.
#плакатыбсср
Плакат "Зберажэнні і вольныя сродкі захоўвайце ў ашчаднай касе" 1940 год.
#плакатыбсср
Плакат дзяржвыдавецтва БССР на тэму прафілактыкі эпідэмій халеры, дызэнтэрыі і тыфа. Пачатак 1920-х гадоў.
Карцінка ўзята на канале @rotfront_1917_1945
#плакатыбсср
Плакат "Пяцігодка БССР".
Мастакі: Л.Зусман, В.Філіпоўскі, 1927 год.
#плакатыбсср
Выдадзены ў Маскве ў 1918 годзе агітацыйны плакат на беларускай мове. Цікава, што беларусам прыйшлося асобна ў дужках тлумачыць значэнне тэрміна "кулак".
#плакатыбсср
Плакат "Усе на выбары ў Вярхоўны савет Беларускай ССР", 1938 год. Цікава, што на плакаце выяўлены герб БССР узору 1927 года з лозунгам на чатырох дзяржаўных мовах: беларускай, рускай, яўрэйскай (ідыш) і польскай.
#плакатыбсср
Плакат “Падпісвайцеся на пэрыодычныя выданьні БССР”, пачатак 1930-х гадоў.
#плакатыбсср
Плакат ад Вышэйшага савета народнай гаспадаркі “Белорусская промышленность”, 1920-я гады.
#плакатыбсср #наварцекастрычніка
Беларускамоўны агітацыйны плакат Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 года, які павінны быў пачацца 17 студзеня.
Апублікаваны на старонках газеты "На варце Кастрычніка" №3 1939.
#плакатыбсср
Плакат "Сонца навукі" мастака Язэпа Драздовіча, выдадзены ў БССР у 1921 годзе.
#плакатыбсср
Плакат прызыўной кампаніі ў шэрагі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі для прызыўнікоў 1902 года нараджэння, 1925 год.
#плакатыбсср
Шыкоўны беларускі плакат (дакладней, макет плаката) 1929 года, прысвечаны савецкай праграме электрафікацыі. Мастак Анатоль Тычына выявіў на плакаце праект першай Беларускай Дзяржаўнай электрастанцыі (магчыма паводле макета таго ж года), будаваць каторую пачалі ў 1927 годзе ў Арэхаўску пад Оршай.
Адчынілі Беларускую ДРЭС 7 лістапада 1930 года.
Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
#савецкаябеларусь #плакатыбсср
У 1931 годзе да 61-й гадавіны з дня нараджэння Леніна па ўсім Саюзе развярнулася кампанія па стварэнні эскадры дырыжабляў імя Леніна.
Пра гэта пісала газета "Савецкая Беларусь" №92 1931 года, змяшчаючы таксама пастанову ЦС АСОВІЯХІМУ БССР з абвяшчэннем у рэспубліцы збору сродкаў на гэтую справу.
Зрэшты, ня гледзячы на пэўныя поспехі, праграма дырыжаблебудавання ў СССР была згорнута ў 1939 годзе і эскадра імя Леніна так і не была пабудавана ў поўным складзе.
#плакатыбсср
Плакат да Дня друку, які ў міжваеннай БССР святкаваўся 5 мая.
На малюнку паказаны вокладкі практычна ўсіх часопісаў, якія выдаваліся ў Савецкай Беларусі напрыканцы 1929 года.
#плакатыбсср
"Сьвіньня - галоўная наша машына па вытворчасьці мяса ў бліжэйшыя гады" - плакат на беларускай мове выдадзены ў Маскве накладам 2000 экзэмпляраў у 1931 годзе.
#плакатыбсср
Плакат "24 сакавіка. Усе на выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР" 1940 года.
#плакатыбсср
Плакат "Усе на перавыбары дэлегацкіх сходаў" (я так разумею, што слова "перавыбары" тут выкарыстоўваецца ў значэнні як "выбары дэлегатаў на новы тэрмін па заканчэнні папярэдняга", а не ў значэнні таго, што выбралі дрэнна і трэба наноў перавыбіраць, хаця, здаецца, бывала і такое), 1920-я гады.