#зара
Перадавіца брэсцкай абласной газеты "Зара" №212 ад 17 верасня 1940 года, прысвечаная першай гадавіне вызвалення Заходняй Беларусі.

🔥11😱4👍1
#большэвіцкішлях
Перадавіца полацкай раёнкі "Большэвіцкі шлях" №170 ад 18 верасня 1940 года, прысвечаная першай гадавіне вызвалення Заходняй Беларусі.

🔥10😢4😁2👍1
Forwarded from Беларускі піонэр
#мастацтвабсср
Даўно ведаў пра праект помніка ў гонар вызвалення Заходняй Беларусі, які планавалі ўсталяваць у Беластоку 17 верасня 1941 года і які, натуральна, не быў пастаўлены, бо пачалася вайна. Пра гэты праект часта пісалі ў даваеннай прэсе ў 1940 годзе і я некалькі разоў на канале посціў яго фота.
І вось толькі зараз рашыў пагугліць інфармацыю пра яго аўтара і афігеў)
Аказалася, што Натан Рапапорт (1911-1987) пасля вайны стаў вядомым скульптарам сусветнага маштабу. Ён, ураджэнец Варшавы і выпускнік Варшаўскай Акадэміі мастацтваў, паспеў пажыць і ў СССР, і ў Ізраілі і ў ЗША (дзе і памёр). Рапапорт - аўтар манумента Героям Варшаўскага гета 1948 года у Варшаве, мемарыяла Халакоста ў Масачусетсы ЗША 1967 года і помніка "Вогненны світак" ў Ізраілі 1971 года.
У кампазіцыі і стылі выканання манумента Героям Варшаўскага гета (фота 3), як мне падаецца, можна пабачыць пэўнае падабенства з помнікам Вызваленню Заходняй Беларусі.
Дарэчы, ні ў якай інтэрнэт-крыніцы не ўказана пра працу Натана Рапапорта над помнікам на беларускую тэматыку, першай ягонай работай паўсюль названы манумент Героям Варшаўскага гета.

👍10🔥8
#фотабсср
Заўважыў на трох розных фота, зробленых у Маладзечне пасля 17 верасня 1939 года (горад быў "прымежны", таму Чырвоная Армія дайшла да яго ўвечары першага дня пахода), высокага чырвонаармейскага камандзіра з трыма "шпаламі" у пятліцах.
Аказалася, гэта Міхаіл Васільевіч Рудакоў (1905-1979), у той час начальнік палітадзела 11-й Арміі РСЧА. Вікіпедыя пра яго піша, што ён прайшоў усю Вялікую Айчынную, якую закончыў у Кёнігсбергу (сёняшні Калінінград).
Усе фота зроблены ў раёне цяперашняй плошчы Старое Места ў Маладзечне.

👍12🔥4👎3😁3
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Праект інтэрната Інстытута народнай гаспадаркі (Наргас) у Менску ад архітэктара Воінава А.А. і яго рэалізацыя (фота 2) на фота канца 1930-х гадоў (як бачна, ад барэльефаў на фасадзе адмовіліся).
Будынак быў спалены ў вайну, але захаваўся ў даволі неблагім стане (фота 3,4). Тым не менш, у пасляваенныя гады было прынята рашэнне не аднаўляць інтэрнат, а пабудаваць на яго месцы знакаміты жылы дом з крамай "Акіян" на перакрыжаванні пр.Незалежнасці і вул.Казлова.

🔥18
#звязда
Некралог камсамольца таварыша Гладкага, які падчас камсамольскага антырэлігійнага карнавала загарэўся ў касцюме чорта і памёр ад апёкаў праз 2 тыдні (знайшоў краязнаўца Вадзім Зелянкоў).
"Звезда" №23 1923 года.

😁12🔥6😱4😢2
#мастацтвабсср #публікуеццаўпершыню
Падпісчык канала гісторык Ілья Вярбіла знайшоў у фондзе графіка Анатоля Тычыны у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ) эскізы памятных значкоў, прысвечаных святкаванню 400-годдзя беларускага друку ў БССР у 1925 годзе.
Як пісала "Звезда" у №291 1925 года, па выніках закрытага конкурсу перамог менавіта першы варыянт значка Тычыны са старажытным друкарскім станком. Ці былі значкі выраблены фізічна пакуль невядома.
Сканы эскізаў са згоды І.Вярбілы паблікуюцца ўпершыню.

👍11🔥5
#архітэктурабсср
Некалькі здымкаў з падобнага ракурса на Дом Урада ў Менску на самым пачатку будаўніцтва ў 1930 годзе і напрыканцы - у 1933-м.

👍6