Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#звязда
Заметка пра поспехі беларусізацыі ў Народным камісарыяце ўнутраных спраў, "Звезда" №115 1927 года.
#звязда
Рэклама дадатковых тыпаграфскіх паслуг для насельніцтва ад газеты "Зьвязда", 1929 год.
#звязда
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" 15 ліпеня 1924 года, з якога пачынался палітыка беларусізацыі у БССР, апублікаваны ў партыйнай газеце "Звезда" №163 17 ліпеня 1924 года.
#звязда
Тэлеграма віцебскіх працоўных да ЦК КП(б)Б, надрукаваная ў газеце "Звезда" №161 1924 года, пра святкаванне ў горадзе 11 ліпеня Дня вызвалення Савецкай Беларусі ад белапалякаў.
#звязда
6 верасня 1933 года паміж СССР і Польшчай адбыўся абмен палітзняволенымі беларусамі: драматургам Францішкам Аляхновічам з савецкага боку і палітыкам і мовазнаўцам Браніславам Тарашкевічам з польскага. Зацемка з газеты “Зьвязда” №198 1933 года.
#звязда
Перадавіца святочнага нумара газеты "Зьвязда", прысвечанага 10-й гадавіне выдання, 9 жніўня 1927 года.
#звязда
Распаўсюджаны ў беларускай савецкай прэсе 1920-х рэкламны ход з, так сказаць, "серыяльнай" рэкламай - калі ў першых нумарах тое, што рэкламуецца, падаецца як загадка, і толькі бліжэй да канца рэкламнай кампаніі расказываецца, што гэта такое.
Прыклад рэкламы кінастужкі з УССР пад назвай "П.К.П." на старонках газеты "Звезда" у нумарах 120, 121 і 122 1927 года.
#звязда
Цікавы факт, як піша газета "Звезда" №207 ад 11 верасня 1926 года (роўна 98 гадоў таму), у менскай гасцініцы "Еўропа" была адноўлена праца ліфта, які не працаваў з часоў рэвалюцыі. Дарэчы, гэта быў першы ліфт у горадзе, усталяваны ў 1913 годзе.
#звязда
Артыкул да 60-годдзя з дня нараджэння Фелікса Дзяржынскага, апублікаваны ў газеце "Звязда" №210 ад 11 верасня 1937 года.
#звязда
Рэвіталізацыя ў Менску 1920-х - навіна пра пераробку былога фабрычнага корпуса на вуліцы Бакуніна (зараз гэта вул.Кірыла і Мяфодзія, самы цэнтр горада) пад жытло для рабочых. Заметка з газеты "Звезда" №121 1927 года.
#звязда
Шапка нумара газеты "Звязда" №215 1939 года, прысвечанага пачатку вызваленчага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 17 верасня 1939 года, вынікам каторага стала аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
#звязда
Цікавы прыклад супрацы замежных рабкораў (рабочых карэспандэнтаў) з беларускай савецкай газетай "Звезда" у 1927 годзе: ліст ад рабочага з польскага прамысловага цэнтра Лодзі пра цяжкія умовы працы "белых неграў" - польскіх рабочых - на прадпрыемствах горада. Цікава таксама, што рабкор напісаў ліст не на польскай мове, якую ў 1920-я ў БССР шмат хто ведаў, а на мове эсперанто - штучнай мове, якая ў 1920-я пазыцыянавалася як мова міжнародных стасункаў сусветнага пралетарыяту.
"Звезда" №124 1927.
#звязда
Гісторыя плітачных тратуараў у Мінску налічвае ўжо амаль сто гадоў.
Заметка з газеты "Звезда" №125 1927 года.
#звязда
Рэклама менскай стаматалогіі ў газеце "Зьвязда" 1929 года (знайшоў В. Зелянкоў).
#звязда
Трапічныя ліўні пасярод лета, якія затоплівалі беларускія гарады, здараліся і 100 гадоў таму. Апісанне залевы ў Барысаве з газеты "Звезда" №128 1927 года.
#звязда
Заметка пра папярэднія вынікі выбараў прэзідэнта ЗША ў газеце "Звязда" №255 ад 5 лістапада 1936 года.
#звязда
Рэклама "карпаратываў" у кастрычніцкія дні ад Менскага трэста рэстаранаў і кафэ ў газеце "Звязда" №254 1936 года.
#звязда
Рэклама піва ад менскага піўзавода "Беларусь" (цяперашняя "Аліварыя") у газеце "Звязда" №258 1936 года.
#звязда
Рэклама Сусветнай выстаўкі ў Парыжы 1937 года ў беларускай газеце "Звязда" №257 1936 года.