Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.37K photos
9 videos
25 files
732 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#савецкаябеларусь
Карыкатура на тэму ленінскай нацыянальнай палітыкі і месячніка беларусізацыі з газеты "Савецкая Беларусь" №142 1931 года.
👍16😱4🔥3👎2
#савецкаябеларусь
Газета "Савецкая Беларусь" №157 ад 15 ліпеня 1925 года ў рэдактарскай калонцы разважае пра вынікі першага году правядзення палітыкі беларусізацыі.
👍17👎2🔥2😢2
#савецкаябеларусь
Пачатак вялікага пуці - ліст пісьменніка Андрэя Мрыя ў газету "Савецкая Беларусь" №168 1924 года з рэкамендацыяй разглядзець новую працу скульптара-самавука Аляксандра Грубэ - статую "Ленін на трыбуне".
Абодва - і Мрый і Грубэ - у час напісання ліста працавалі настаўнікамі ў мястэчку Краснаполле Магілёўскай вобласці. Абодва хутка перабраліся ў Менск, дзе Мрый стаў чальцом літаб'яднання "Узвышша", а Грубэ - арганізатарам і старшынёй Усебеларускага аб'яднання мастакоў. У 1938-м Грубэ атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а ў 1944 Народнага мастака БССР. Лёс Мрыя не такі выдатны - у 1934 годзё ён быў арыштаваны і высланы з БССР, у 1940 годзе арыштаваны паўторна і асуджаны, памёр па дарозе з лагероў у 1943 годзе, рэабілітаваны ў 1957.
👍9😱3
#архітэктурабсср #савецкаябеларусь
Артыкул у газеце "Савецкая Беларусь" 1931 года, дзе пералічваюцца праблемы з пабудовай Дома друку ў Менску.
На той момант ужо былі пабудаваныя сцены выдавецкага корпуса (чатырохпавярховы аб'ём уздоўж сучаснага пр.Незалежнасці), але вытворчы корпус (двухпавярховы аб'ём уздоўж сучаснай вул.Сурганава), дзе павінны былі размяшчацца друкавальныя станкі, яшчэ не быў нават пачаты (гэта бачна і на фота вышэй). У выніку будоўля, як вядома, расцягнулася яшчэ на 4 гады.
👍13🔥3
#савецкаябеларусь
Рэзалюцыя партыйнай арганізацыі Менскага артылерыйскага палка аб правядзенні беларусізацыі ў палку. Апублікавана ў газеце "Савецкая Беларусь" №71 1925 года.
🔥18👍2😁2
#савецкаябеларусь
Тэзісы з даклада Алякандра Шлюбскага (1897-1942) "Адносіны сучаснай расейскай навукі да Беларусі" на гісторыка-археалагічнай секцыі Інстытута Беларускай культуры, апублікаваныя ў газеце "Савецкая Беларусь" №109 1925 года.
👍4🔥4😢4😁1
#савецкаябеларусь
Пастанова СНК БССР пра мерапрыемствы па змаганні з алкагалізмам у краіне, надрукаваная ў газеце "Савецкая Беларусь" №207 1929 года.
👍13🔥6
#савецкаябеларусь
Вынікі выбараў прэзідэнта ЗША 100 гадоў таму. Заметка з газеты "Савецкая Беларусь" №258 ад 7 лістапада 1924 года.
👍26😢2
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №258 ад 7 лістапада 1924 года, прысвечаная 7-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
😁9👍7😱3🔥1😢1
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №257 1928 года, прысвечаная 11-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
👍6🔥4😁4😱3😢1
#савецкаябеларусь
Верш паэтэсы Яўгеніі Пфляўмбаум, прысвечаны 11-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" №257 1928 года.
🔥9😱3😢3
#савецкаябеларусь
Сёння сяткуецца 100 гадоў беларускага кіно. Адлік вядзецца ад пастановы СНК БССР ад 17 снежня 1924 года аб стварэнні пры Наркамаце асветы установы "БелДзяржКіно". На пачатку яна займалася пракатам кінастужак на тэрыторыі Беларусі, вытворчасць уласных фільмаў на студыі "БелДзяржКіно" пачалося ў 1926 годзе, назву "Беларусьфільм" яна атрымала ужо пасля вайны ў 1946 годзе.
На ілюстрацыі навіна пра стварэнне "БелДзяржКіно" з газеты "Савецкая Беларусь" №293 1924 года.
👍8
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Калі набярэцца 100 лайкаў - запошчу ўвесь артыкул цалкам)
"Савецкая Беларусь" №281 1929 года.
👍107🔥4😁2😱1
#савецкаябеларусь
Да ста лайкаў трохі недацягнулі, але ўсё адно выкладаю ўвесь артыкул з учорашнім загалоўкам з газеты "Савецкая Беларусь" №281 1929 года.
Артыкул прысвечаны агляду і крытыцы творчасці артыстаў тагачаснай эстрады.
👍45🔥7😁3
#савецкаябеларусь
Сапраўды 20 снежня 1931 года быў абвешчаны "Днём дырыжабля у БССР" - гэтаму дню была прысвечана амаль цэлая старонка ў газеце "Савецкая Беларусь" №17 1931 года.
👍14🔥6😁5
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" у Дзень Чырвонай арміі 23 лютага 1928 года.
🔥16
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №55 1931 года, прысвечаная міжнароднаму камуністычнаму жаночаму дню 8 сакавіка.
🔥10👍6😁2
#савецкаябеларусь
У працяг тэмы гумару ў міжваеннай БССР - аказваецца 100 гадоў таму ў красавіку 1925 года ў Беларусі мог з'явіцца свой першы гумарыстычны часопіс "Што чуваць?". Невялікая заметка ў газеце "Савецкая Беларусь" №78 1925 года паведламляла, што ЦБ "Маладняка" ухваліла ідэю выдання гумарыстычнага часопіса з такой назвай і пачало прыём матэр'ялаў для перашага нумару, які планаваўся да выхаду 20 красавіка. Далейшы пошук ніякіх згадак пра "Што чуваць?" не даў, выглядае на тое, што ні 20 красавіка ні пазней часопіс з такой назвай так і не выйшаў.
Цалкам магчыма, што гэта быў першакрасавіцкі жарт ад маладнякоўцаў.
🔥12👍8😱1
#савецкаябеларусь
98 гадоў таму 11 красавіка 1927 года на VIII Усебеларускім з'ездзе Саветаў была адзінагалосна зацверджана Канстытуцыя БССР у новай рэдакцыі. Яна будзе дзейнічаць 10 гадоў да прыняцця новай Канстытуцыі БССР узору 1937 года.
Артыкул пра зацвярджэнне новай Канстытуцыі з газеты "Савецкая Беларусь" №83 1927 года.
🔥7😱6👍3😁2
#савецкаябеларусь
Праглядаў падшыўкі міжваенных газет і заўважыў, што 7 мая 1932 года на афіцыйным узроўні адзначаўся пяцігадовы юбілей работы Мікалая Галадзеда на пасадзе старшыні СНК БССР (перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №100 1932). Ён прапрацуе на гэтай пасадзе яшчэ роўна 5 гадоў да мая 1937 года. У чэрвені таго ж года Галадзед будзе арыштаваны і выбрасіцца з вакна будынка НКУС у Менску падчас допыта.
Дарэчы, 10 гадоў на пасадзе старшыні Савета Народных Камісараў БССР (пасля вайны Савета Міністраў) - гэта па працягласці другое месца сярод усіх "прэм'ер-міністраў" БССР, даўжэй за Галадзеда працаваў на гэтай пасадзе толькі Ціхан Кісялёў - 19 гадоў з 1959 па 1978 гады.
👍9🔥7