Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#фотабсср
Будынак так званага Гродскага суда, які знаходзіўся на менскім замчышчы і з'яўляўся адным з найстарэйшых будынкаў даваеннага Менска. Не перажыў вайну.
Фота і выявы даваенных гадоў:
1. Фота часоў Першай сусветнай 1916 года.
2. Малюнак Язэпа Драздовіча 1920 года.
3. Карціна Міхася Філіповіча 1924 года.
4. Фотаздымак прыкладна 1926 года.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову (з рускага варыянта Чукоўскага) кнігі Э.Распэ "Прыгоды Мюнхаузена", выдадзенай у БССР у 1938 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
БССР 1928 атлас СССР.jpg
5.2 MB
#картыбсср
Карта БССР з "Атласа СССР" выдання ЦВК СССР 1928 года.
Файл у добрай якасці.
#афішыбсср
Афіша джазавага канцэрта пад кіраўніцтвам кампазітараў Гольда і Пецерсбурскага ад Дзяржаўнай эстрады БССР (г.Беласток). Год меркавана 1940.
#архітэктурабсср
У часопісе "Московский пролетарий" 1928 года знайшлася (знайшоў В.Аніська) якасная фотка школы №20 (даваенная нумерацыя) імя 10-годдзя БССР, якая была адчынена ўвосень 1928 года (святкаваць 10-ю гадавіну ўтварэння Савецкай Беларусі пачалі задоўга да афіцыйнай даты 1 студзеня 1929 года).
Гэта быў першы школьны будынак пабудаваны ў міжваенным Менску пасля Рэвалюцыі.
Школа знаходзілася на менскай Ляхаўцы (раён каля стадыёна "Дынама"), яна перажыла вайну, але была знесена пасля таго, як быў пабудаваны новы школьны будынак у іншым месцы.
#фотабсср
Провады яўрэйскіх перасяленцаў з БССР у Бірабіджан на прывакзальнай плошчы ў Менску, 1928 год.
Фота з часопіса "Московский пролетарий" №31-32 1928 года (знайшоў В.Аніська).
#звязда
"Старарэжымнае" піва ў савецкім Менску 1928 года - фельетон з газеты "Зьвязда" №46 1928 года (знайшоў В.Аніська).
#мастацтвабсср
Гравюра "Сустрэча Чырвонай Арміі ў мястэчку" віцебскага мастака Саламона Юдовіна, 1920-я гады.
#фотабсср
Дэманстрацыя працоўных-палякаў супраць каталіцкай царквы з шыкоўным ракурсам на Чырвоны касцёл у Менску з часопіса "Московский пролетарий" №15 1929 года (знайшоў В.Аніська). Да пачатку будаўніцтва Дома Урада яшчэ пару гадоў, таму на яго месцы яшчэ прыватная забудова.
#фотабсср
Фотаздымак з канферэнцыі настаўнікаў Брагінскага раёна, 1933 год.
#фотабсср
"Прими дар четырёх осиротевших "минских" лайдачек" - фотаздымак з чатырма дзяўчынамі, зроблены ў Менску ў 1925 годзе.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська напісаў адразу некалькі артыкулаў пра першага ў БССР майстра па шашках Барыса Круталевіча, які заўчасна памёр 21 лютага 1928 года:
"Сёння дзень памяці першага беларускага шашачнага майстра Барыса Круталевіча. 21 лютага 1928 года ён памёр ад сухотаў зусім маладым, у 27 гадоў. З гэтай нагоды падрыхтаваў два артыкулы.
Першы прысвечаны творчай спадчыне маэстра: вынікі выступлення ў турнірах, усе вядомыя партыі і творы. http://tinyurl.com/yrhjt7hu
У другім распавядаю пра кароткае жыццё Барыса Прохаравіча, аб якім раней мы амаль нічога не ведалі. Прыводзіцца шмат сканаў дакументаў стогадовай даўніны, у тым ліку напісаных самім Круталевічам. http://tinyurl.com/4bk8erfj
За дапамогу пры падрыхтоўцы матэрыялаў дзякую Алене Кароўчанка, Вадзіму Зелянкову, Алегу Холіну і Васілю Хрыстычу."
#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №12 1930 года.
#савецкаябеларусь
Артыкул пра Беларускую дывізію РЧСА і пра беларусізацыю войска з газеты "Савецкая Беларусь" №44 1927 года.