#мастацтвабсср
Вырабы студэнтаў керамічнага адзялення Віцебскага мастацкага тэхнікума, 1932 год.

👍17😱6👎2😢1
#мастацтвабсср
Барэльеф невядомага аўтара "Уз'яднанне Заходняй Беларусі 17 верасьня 1939" (на фоне можна бачыць вежы касцёла Унебаўзяцця Найсвяейшай Панны Марыі з Беластоку).
Фотаздымак са збораў Веліжскага краязнаўчага музея, Расія.

👍20🔥4😢2
#мастацтвабсср
Эскізы касцюмаў для першага беларускага балета "Салавей" (пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі) ад мастакоў Перкуша І.І і Кульваноўскага В.П.
Прэм'ера балета "Салавей" ў БССР у 1939 годзе адбылася ў свежапабудаваным тады ў Мінску Тэатры оперы і балета (архітэктар І.Лангбард).

👍27🔥3
#мастацтвабсср
Зімовы Менск на малюнках беларускага графіка Анатоля Тычыны, 1920-я, 1930-я гады.

👍37🔥15
#мастацтвабсср
Гравюра "Сустрэча Чырвонай Арміі ў мястэчку" віцебскага мастака Саламона Юдовіна, 1920-я гады.

👍18😱5😁4👎2🔥1
#мастацтвабсср
Бюст паэта Максіма Багдановіча працы скульптара Аляксандра Грубэ. Менск, 1929 год.

👍29🔥3
#мастацтвабсср
Сустрэча чырвонаармейцаў у Менску 11 ліпеня 1920 года - папулярная тэма карцін і малюнкаў беларускіх мастакоў 1930-х гадоў. Вось некаторыя з іх прац (на жаль многія карціны захаваліся толькі ў кніжных ці газетных рэпрадукцыях, арыгіналы былі страчаны ў вайну):
1-2. Зайцаў. "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск у 1920 годзе", 1939 г.
3. Зайцаў. Эскіз каціны "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск", 1939 г.
4. Гусеў. "Уваход Чырвонай Арміі у г.Менск", 1939 г.
5. Манасзон. "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск", 1930-я.
6. Гембіцкі. Ксілаграфія "Вызваленне Менска ад белапалякаў", 1938 г.
7. Герштэйн. "Чырвоная армія ў Менску", 1938 г.

👍10
#мастацтвабсср
Скульптуры Аляксандра Грубэ з кнігі "Сучаснае беларускае мастацтва", Менск, 1929 год.

👍19🔥4
#мастацтвабсср #чырвонаябеларусь
Вялікая статуя Леніна працы Аляксандра Грубэ сустракала гасцей 1-й Усебеларускай сельска-гаспадарчай выстаўкі, якая праходзіла ў Менску ў жніўні 1930 года.
Статуя была выраблена з часовых матэр'ялаў - дошак, фанеры і гіпса таму прастаяла толькі адзін сезон. Да таго ж не ўсім спадабаўся мастацкі вобраз - на апошняй ілюстрацыі ўрывак з артыкула пра выстаўку з часопіса "Чырвоная Беларусь" №15 1930 года.

🔥11😁10👍5👎1
#мастацтвабсср
Карціна мастака М.Манасзона "Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі", 1940 год.

👍16👎7😱1
#мастацтвабсср
Скульптура "Раб" работы Аляксандра Грубэ на фота 1920-х гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнга архіва-музея літаратуры і мастацтва.

👍20😱3
#мастацтвабсср
Карціна Мікалая Дучыца "З вакна дома мастака" (бачна будоўля опернага тэатра), 1938 год.

👍29
#мастацтвабсср #архітэктурабсср
У працяг тэмы Дома Чырвонай Арміі і Архірэйскага падвор'я - пэўнае ўяўленне пра тое, якая частка дарэвалюцыйнай пабудовы была выкарыстана пры будаўніцтве новага будынка, можна атрымаць пры праглядзе карціны Мацвея Беляніцкага "Будаўніцтва Дома Чырвонай Арміі ў Менску" 1935 года.
Ракурс, з якога зроблена карціна, нетыповы - гэта від на будоўлю з дваровага фасада, з боку Свіслачы. Жоўтым колерам абазначана частка старога будынка (справа можна пабачыць апсіду Пакроўскай царквы), а чырвоным - частка што ўзводзіцца наноў (на карціне як раз бачна, як выводзіцца з чырвонай цэглы галоўны фасад ДЧА). Выглядае на тое, што ў канструкцыях ДЧА была выкарыстана значная частка старога будынка.
Зрэшчы, і апсіда, і сцены дваравога фасада Архірэйскага падвор'я маглі быць разабраныя пры пабудове бакавых крылаў, што ўтваралі дворык з боку Свіслачы (дарэчы, існуе байка, што менавіта гэты фасад з дворыкам, які выходзіць да ракі, і павінны быў стаць галоўным, але потым канцэпцыя памянялася).

👍13🔥7😢2😱1
#мастацтвабсср
Карціна беларускага мастака Міхася Філіповіча "Беларуская сялянка" на вокладцы ўсесаюзнага літаратурна-мастацкага часопіса "Красная нива" (дадатак да газеты "Известия") №47 1927 года.

👍15🔥7
#мастацтвабсср
Афармленне барэльефаў і бюстаў у інтэр'ерах Дома Урада падчас яго будоўлі.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.

👍15🔥5
#мастацтвабсср
Карціна "Бой за Мінск. 1920 год." расійскага савецкага мастака М.П.Хрысценкі (1897-1993), напісаная ў 1939 годзе.
Сюжэт карціны - знакавы для міжваеннай БССР, бо святкаванне даты вызвалення Мінска ад белапалякаў 11 ліпеня 1920 года доўгі час да Вялікай Айчыннай вайны было адным з галоўных дзяржаўных святаў Беларусі.

👍13🔥10👎6
#мастацтвабсср #архітэктурабсср
Будынак малаказавода ў Віцебску на малюнку мастака Саламона Юдовіна (1892–1954) з цыклу "Будоўлі Беларусі" 1936 год. Сам малаказавод пабудаваны ў 1930 годзе, знесены ў 2011.

👍21😢3