#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.

#рэчыбсср
Атэстат на званне настаўніка сярэдняй школы Гладкага Іосіфа Адамавіча, выдадзены 21 чэрвеня 1940 года.

#архітэктурабсср
Два варыянты праекта опернага тэатра ў Менску, створанага братамі Бархінымі для конкурса 1934 года (у тым конкурсе, як вядома, перамог праект Лангбарда).
Крыніца: archi.ru

Новыя архіўныя знаходкі даследчыка гісторыі шашак у Беларусі Віталя Аніські:
"Cабраў у артыкуле невядомую раней інфармацыю, знойдзеную ў Нацыянальным архіве, пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1937-1941 гадах ураджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага - чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года."
https://telegra.ph/Vuchoba-Ven%D1%96yam%D1%96na-Garadzeckaga-%D1%9E-Beldzyarzhun%D1%96vers%D1%96tehce-1937-1941-10-08

Telegraph
Вучоба Веніяміна Гарадзецкага ў Белдзяржуніверсітэце (1937-1941)
Пра ўраджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага, аднаго з першых савецкіх гросмайстраў па шашках, я пісаў двойчы – у артыкулах пра яго яркую перамогу над чэмпіёнам СССР Васілём Сокавым у 1939 годзе і пра апошні перадваенны чэмпіянат Беларусі, дзе Гарадзецкі…
#фотабсср
Супрацоўнікі рабочай амбулаторыі Камароўскага раёна г.Менска на ганку. Шыльда амбулаторыі выканана на 4-х дзяржаўных мовах БССР - беларускай, рускай, польскай і ідыш. 1928 год.

#савецкаябеларусь
У гэты дзень 94 гады таму 13 кастрычніка 1929 года ў Менску быў адчынены трамвайны рух.
Зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №235 1929 года.

Forwarded from Мінскія рэчы
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.
#мінскіярэчы

Вялікі артыкул пра паштоўкі "СаюзФота" з выявамі Менска 1930-х гадоў, напісаны разам з аўтарам канала "Палявая Пошта" @poshtabel:
https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08
https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08
Telegraph
Даваенны Менск на паштоўках "Саюзфота"
Нашым чытачам, пэўна, знаёмы выпускі савецкіх паштовак з беларускімі гарадамі. Шмат такіх набораў друкавалася ў перыяд 60-х - 80-х. Беларусь адбудоўвалася пасьля вайны, трэ было паказываць вынікі працы: новыя вуліцы і прашпекты, фабрыкі і заводы, помнікі…
#звязда
Стаўце лайк, хто таксама з першага разу неправільна прачытаў слова "інтэрнат")
Цытата з артыкула "У Полацку скажаюць ленінскую нацпалітыку" з газеты "Звязда" №27 1935 года.

Даследчык Віталь Аніська працягвае адкрываць невядомыя старонкі з гісторыі шашак у Беларусі. Гэтым разам можна пачытаць ягонае разгорнутае даследванне гісторыі сям'і Касперскіх - вядомых у міжваеннай БССР шахматыстаў і шашыстаў.
https://telegra.ph/Kaspersk%D1%96ya-syamya-10-18
https://telegra.ph/Kaspersk%D1%96ya-syamya-10-18
Telegraph
Касперскія: сям'я
На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала меней. Высветлілася, хто такі В.А.Касперскі – прызёр першых чэмпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) па рускіх шашках. У ранейшых публікацыях я пісаў, што ён, верагодна, брат вядомага шахматыста Антона…
#чырвонаябеларусь #фотабсср
Невялікі фотарэпартаж з 4-га розыгрышу ўсесаюзнай латарэі Авіяхіму ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" №9 1930 года.
Невялікі фотарэпартаж з 4-га розыгрышу ўсесаюзнай латарэі Авіяхіму ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" №9 1930 года.
#савецкаябеларусь
Песня "Я заб'ю цябе лодачнік" (не ўсе зразумеюць, немногія ўзгадюць) аказваецца заснавана на рэальных падзеях - зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №149 1927 года.

#беларускіпіонэр
Фрунзэ і дзеці на вокладцы часопіса "Беларускі піонэр" №11 1925 года.