Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Фотаздымкі з будаўніцтва універсітэцкага гарадка БДУ у Менску, прыкладна 1929-1930 гады.
#звязда
Газета "Зьвязда" №16 1930 года пра адкрыццё маршрута Менск-Манчжурыя.
#звязда
Зацемка з газеты "Зьвязда" №16 1930 года.
#кінобсср
Выглядае на то, што "Беларусьфільм" рашыў вярнуцца да тых тэм і сюжэтаў, з якіх пачыналася гісторыя беларускага кіно ў міжваенны час.
Фільм "На іншым беразе" (прэм'ера 14 верасня) расказывае пра жыццё і змаганне беларусаў з польскімі ўладамі ў міжваенныя часы (пасля Рыжскай дамовы 1921 года частка Беларусі аказалася ў складзе Польшчы).
Пра гэта ж была і першая, як тады пісалі, знятая на нацыянальнай глебе, кінастужка "Лясная быль" Белдзяржкіно 1926.
Тэма беларускага супраціву палякам падымалася ў стужцы "Да заўтра" Ю.Тарыча 1929, а таксама ў камедыі "Джэнтэльмен і певень" таго ж часу, дзеянне каторай адбываецца на мяжы БССР і Польшчы, дзе ідзе камічнае супрацьстаянне панскай гаспадаркі і новага сацыялістычнага быту.
У 1932 выйшаў фільм "Шчасце" пра барацьбу беларускіх сялян з польскімі памешчыкамі. Падымалася тэма і ў гістарычнай стужцы Тарыча "11 ліпеня" 1938 і ў фільме "Вогненныя гады" Корш-Сабліна 1939.
Цікава, ці ўлічвалі стваральнікі сучаснага кіно спадчыну першых беларускіх стужак?
#фотабсср
Від на адзін і той жа ўчастак вуліцы Савецкай (цяпер праспект Незалежнасці) з двух розных бакоў (трохпавярховы дом у цэнтры здымкаў адзін і той жа). Фотаздымкі пачатку 1930-х гадоў.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Дорогие подписчики! Шаноўныя сябры!
13 сентября, Минск, ул. Киселёва 38 (1 этаж, лекционный зал).
Пройдет моя первая лекция “Мечты Иосифа Лангбарда. Часть 1. Как выдающийся архитектор строил новый Минск”. Всего я запланировал по Лангбарду две.
Вы узнаете:
● о творческом пути Лангбарда от небольшого городка Гродненской губернии до признания главным архитектором Беларуси🏯
● о революции в политике, быту и архитектуре: функционализм, конструктивизм, ар-деко 🏗
● о борьбе за лидерство идей и конкуренцию среди архитекторов 🗼
● что общего между Домом правительства и пирамидами Древнего Египта🛕 .
● почему Оперный театр похож на Дворец Советов, Вавилонскую Башню и Небоскребы Чикаго и многое другое 🏛.
Регистрируйтесь по ссылке, приобретайте билеты! ☝🏻☝️☝🏻Я очень нуждаюсь в вашей поддержке! 🚀
Беларускі піонэр
Сёння ў Нацыянальным Гістарычным музеі ў Мінску адчынілася створаная сумесна з Нацыянальным Архівам Рэспублікі Беларусь выстава "Забытая экпедыцыя. 100 год", прысвечаная 100-годдзю экспедыцыі па БССР Шлюбскага і Дашкевіча, арганізаванай Інстытутам Беларускай…
Вось як выглядаў павільён БССР на Усерасійскай сельска-гаспадарчай выставе ў Маскве (праходзіла на тэрыторыі цяперашняга парка Горкага) ў 1923 годзе.
Нагадваю, што зараз у Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску праходзіць выстава прысвечаная 100-годдзю экспедыцыі па БССР, мэтай каторай як раз было напаўненне экспазіцыі гэтага павільёна.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" паступова напаўняецца бібліятэка адсканаваных і вычытаных выданняў міжваеннай БССР.
Вось, напрыклад, падборка паэтычных зборнікаў Андрэя Александровіча 1925-1930 гадоў:
- "Па беларускім бруку" (1925);
- "Паўстанцы" (1925);
- "Прозалаць" (1926);
- "Угрунь" (1927);
- "Фабрыка сьмерці" (1929);
- "Поэма імя вызваленьня" (1930).
Школа по Свердловской улице (Свердлова): типовой проект 1939 г., реализация (1940 г.), в процессе и в результате послевоенной реконструкции
ЦБСП
НАРБ
БГАКФФД