Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кінобсср
Кадр з фільма "Рэальнае жыццё" вытворчасці Белдзяржкіно, 1930 год.
#кінобсср
Спіс мастацкіх фільмаў вытворчасці Белдзяржкіно за 1925-1934 гады (частка 1) з кароткім апісаннем. Брашура "Х год Белдзяржкіно" 1934 года (скан.Л.Мядзевева).
#кінобсср
Спіс мастацкіх фільмаў вытворчасці Белдзяржкіно за 1925-1934 гады (частка 2) з кароткім апісаннем. Брашура "Х год Белдзяржкіно" 1934 года (скан.Л.Мядзевева).
#кінобсср
Спіс вучэбных і агітайцыйных фільмаў вырабленых студыяй Белдзяржкіно ў 1928-1933 гады.
#кінобсср
Рэцэнзія на фільм "11 ліпеня" кінастудыі "Совецкая Беларусь" з газеты "Літаратура і мастацтва" 1938 года.
#кінобсср
У маскоўскай газеце "Кино" ад 13 кастрычніка 1926 года была надрукавана даволі вядомая байка, пра тое, што на здымках аднаго з першых фільмаў "Белдзяржкіно" "Лясная быль" у ролі саміх сябе сыграла тагачаснае кіраўніцтва БССР: старшыня ЦВК Чарвякоў, старшыня СНК Адамовіч і былы першы сакратар ЦК КПБ(б) Кнорын.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#кінобсср
Кадры з кінастужкі "11 ліпеня" 1938 года зробленай "Белдзяржкіно", на якіх можна пабачыць даваенны Менск.
Цалкам фільм можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=rmCadBgXHjQ
#кінобсср
Крытыка беларускага фільма "Кастусь Каліноўскі" ад маскоўскай газеты "Кино" №50 1928 года (выданне "Таварыства сяброў савецкага кіно" - рус.ОДСК).
Ня гледзячы на рэкамендацыі артыкула не паказываць кіно ў клубах, вёсках і школах, стужка "Кастусь Каліноўскі" ў БССР стала хітом праката.
#кінобсср
У 1920-я гады Белдзяржкіно здымала фільмы сумесна з нямецкімі кінавытворцамі на нямецкіх і на савецкіх кінафабрыках.
Зацемка з газеты "Кино" №41 1928 год.
#кінобсср
Пра здымкі першага беларускага кино на беларускую гістарычную тэматыку - "Грышка-свінапас" (пазней пераназваны ў "Лясную быль", хаця ёсць версія, што гэта два розных фільма) расказвае на старонках газеты "Кино" №41 1926 года загадчык маскоўскага адзялення Белдзяржкіно Маленберг.
#кінобсср #фотабсср
Кадры з фільма "11 ліпеня" вытворчасці Белдзяржкіно 1938 года.
Кіно было прысвечана падзеям Савецка-Польскай вайны 1919-21 гадоў і паказывала сцэны вызвалення Менска Чырвонай Арміяй 11 ліпеня 1920 года. Кадры знятыя ў цэнтры сталіцы ў раёне Плошчы Свабоды.
#кінобсср
Выглядае на то, што "Беларусьфільм" рашыў вярнуцца да тых тэм і сюжэтаў, з якіх пачыналася гісторыя беларускага кіно ў міжваенны час.
Фільм "На іншым беразе" (прэм'ера 14 верасня) расказывае пра жыццё і змаганне беларусаў з польскімі ўладамі ў міжваенныя часы (пасля Рыжскай дамовы 1921 года частка Беларусі аказалася ў складзе Польшчы).
Пра гэта ж была і першая, як тады пісалі, знятая на нацыянальнай глебе, кінастужка "Лясная быль" Белдзяржкіно 1926.
Тэма беларускага супраціву палякам падымалася ў стужцы "Да заўтра" Ю.Тарыча 1929, а таксама ў камедыі "Джэнтэльмен і певень" таго ж часу, дзеянне каторай адбываецца на мяжы БССР і Польшчы, дзе ідзе камічнае супрацьстаянне панскай гаспадаркі і новага сацыялістычнага быту.
У 1932 выйшаў фільм "Шчасце" пра барацьбу беларускіх сялян з польскімі памешчыкамі. Падымалася тэма і ў гістарычнай стужцы Тарыча "11 ліпеня" 1938 і ў фільме "Вогненныя гады" Корш-Сабліна 1939.
Цікава, ці ўлічвалі стваральнікі сучаснага кіно спадчыну першых беларускіх стужак?
#фотабсср #кінобсср
Кіраўніцтва БССР - у цэтры кадра злева направа: старшыня ЦВК Чарвякоў, былы першы сакратар ЦК КПБ(б) Кнорын і старшыня СНК Адамовіч - разам са здымачнай групай першага фільма кінастудыі "Белдзяржкіно" "Лясная быль", які здымаўся на тэрыторыі Беларусі ў 1926 годзе. Дарэчы, у адной са сцэн кіраўнікі БССР сыгралі ў фільме саміх сябе.
#кінобсср #фотабсср
Цэнтр Менска на кадрах з фільма "11 ліпеня" вытворчасці Белдзяржкіно 1938 года.
Кіно было прысвечана падзеям Савецка-Польскай вайны 1919-21 гадоў і паказывала сцэны вызвалення Менска Чырвонай Арміяй 11 ліпеня 1920 года. Кадры знятыя ў раёне Плошчы Свабоды.