Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кінобсср #фотабсср
Кадры з фільма "11 ліпеня" вытворчасці Белдзяржкіно 1938 года.
Кіно было прысвечана падзеям Савецка-Польскай вайны 1919-21 гадоў і паказывала сцэны вызвалення Менска Чырвонай Арміяй 11 ліпеня 1920 года. Кадры знятыя ў цэнтры сталіцы ў раёне Плошчы Свабоды.
#кнігібсср
Вокладка паэмы А.Александровіча "Цені на сонцы", Менск, 1931 год.
#звязда
90 гадоў таму 27 снежня 1932 года завяршыўся падлік галасоў на выбарах прэзідэнта ЗША, на якіх перамогу атрымаў Франклін Д. Рузвельт.
Зацемка з газеты "Зьвязда" №291 1932 года.
#мастацтвабсср
Малюнак мастака Анатоля Тычыны "Савецкая вуліца ў Менску", 1931 год.
#помнікібсср
Помнік Леніну ў Гомелі на фота 1929 года.
#звязда
Іранічная зацемка на тэму беспрацоўя ў Менску ў сярэдзіне 1920-х.
"Звязда" №11 1926 года.
Рубрыка "Скажы, колькі ты зарабляеш?" у выкананні часопіса "Наши достижения" №6 1934 года.
Артыкул "Анкета зажиточности" зацікавіў у першую чаргу тым, што гэта не сухія лічбы афіцыйнай статыстыкі з слупкамі росту па гадах, а так бы сказаць голас з нізоў - ад рабочых і ІТР, амаль не скажоны афіцыёзам і прапагандай (не факт).
Канешне, маскоўскія заводы і фабрыкі не паказчык для ўсяго СССР, агучаныя ў артыкуле заробкі для Менску тых жа гадоў можна смела дзяліць на 2 (калі не на болей), але самі гісторыі рабочых, іх праблемы і жаданні, я думаю, былі актуальнымі і для беларускіх працоўных 1934 года.
#савецкаябеларусь
100 гадоў таму 30 снежня 1922 года газета "Савецкая Беларусь" тлумачыла сваім чытачам, што такое новаўтвораны С.С.С.Р. і з чым яго ядуць.
#савецкаябеларусь #звязда
Зрэшты, у той час, калі ў Маскве дэлегацыі ад саюзных рэспублік падпісвалі акт аб стварэнні СССР, у Менску актыўна святкавалі іншую дату - 4-ю гадавіну абвяшчэння ССРБ/БССР.
"Звезда", мабыць, дала загаловак пра 4-хгоддзе канстытуцыі памылкова - першая канстытуцыя БССР была прынята 3 лютага 1919 года, а вось БССР была абвешчана маніфестам 1 студзеня 1919 года і гэтая дата звычайна святкавалася як дзень утварэння рэспублікі.