Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
"Эвалюцыя" знешняга выгляду жылога дома Энергетыкаў (супрацоўнікаў першай мінскай электрастанцыі ЭльВод) на вуліцы Кірава 19 у Мінску. Рэдкі прыклад таго, як амаль за 100 год існавання міжваенны будынак практычна ніяк не памяняў свой знешні выгляд:
1929 год - завяршальная стадыя будаўніцтва дома на тады яшчэ Універсітэцкай вуліцы (у Кірава яе пераймянуюць у 1934 годзе);
1932 год - фотаздымак будынка з фотаальбома "Беларусь савецкая";
1992 год - фотаздымак архітэктара Багласава;
2013 год - фота аўтара;
2019 год - фота з Яндэкс-панарам, будынак атрымаў больш яскравую афарбоўку пасля апошняга капрэмонта.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №13, 1927 год. Малюнак на вокладцы хутчэй за ўсё працы фінскага мастака Александэры Вало, які ў 1920-я жыў і працаваў у БССР.
#звязда
89 гадоў таму 16 лістапада 1933 года былі ўсталяваныя афіцыйныя дыпламатычныя адносіны паміж СССР і ПАЗШ (Паўночна-Амерыканскія Злучаныя Штаты - так тады скарачалі ЗША).
Пра гэта пісала перадавіца газеты "Звязда" у 256-м нумары ад 20 лістапада 1933 года, надрукаваўшы таксама партрэт і прамову прэзідэнта ЗША Франкліна Рузвельта.
#звязда
Перадавіца газеты "Зьвязда" №181 1933 года ў дзень авіяцыі 18 жніўня.
#звязда
Пераклад на беларускую мову "Марша авіятараў" (гімна ваенна-паветраных сіл РСЧА), надрукаваны ў газеце "Зьвязда" №181 1933 года ў дзень авіяцыі 18 жніўня.
Аўтар перакладу беларускі паэт Юрка Лявонны (1908-1937).
#фотабсср
Аднаўленне цэнтральнай часткі палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, 1926-1927 гг.
Крыніца: музей "Гомельскі палаца-паркавы ансамбль".
#рэчыбсср
Скрынка ад цукерак вытворчасці менскай фабрыкі "Камунарка", 1930-я гады.
#кінобсср
Крытыка беларускага фільма "Кастусь Каліноўскі" ад маскоўскай газеты "Кино" №50 1928 года (выданне "Таварыства сяброў савецкага кіно" - рус.ОДСК).
Ня гледзячы на рэкамендацыі артыкула не паказываць кіно ў клубах, вёсках і школах, стужка "Кастусь Каліноўскі" ў БССР стала хітом праката.
#архітэктурабсср
Будаўніцтва Дома Урада ў Менску на фотаздымках 1931-1932 гадоў. Архітэктар Іосіф Лангбард.
Тытанічная праца канала "Сцежкі Беларусі" па пошуку і лакалізацыі вялікай колькасці гарадскіх гадзіннікаў у Мінску ад дарэвалюцыйных часоў да нашага часу (шмат прыкладаў і з міжваеннай БССР). Да паста прыкручана карта і рэдкія фотаздымкі з гадзіннікамі:
https://tttttt.me/scezki/3918
#кінобсср
У 1920-я гады Белдзяржкіно здымала фільмы сумесна з нямецкімі кінавытворцамі на нямецкіх і на савецкіх кінафабрыках.
Зацемка з газеты "Кино" №41 1928 год.
#кінобсср
Пра здымкі першага беларускага кино на беларускую гістарычную тэматыку - "Грышка-свінапас" (пазней пераназваны ў "Лясную быль", хаця ёсць версія, што гэта два розных фільма) расказвае на старонках газеты "Кино" №41 1926 года загадчык маскоўскага адзялення Белдзяржкіно Маленберг.
#беларускаяработніца
Вокладка першага нумара часопіса для жанчын БССР "Беларуская работніца і сялянка" №1 1924 года.
#архітэктурабсср
Галоўны корпус БДУ у Менску (архітэктары Запарожац і Лаўроў, 1929-1930гг) на фотаздымку 1932 года, калі ў будынку праходзіла 5-я Усебеларуская мастацкая выстаўка (справа на фасадзе можна бачыць банер гэтай падзеі).