Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#людзібсср #чырвонаябеларусь
Сёння ў Беларусі адзначаюць 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і Народнага паэта БССР Якуба Коласа.
У якасці ілюстрацыі - ягоны партрэт працы мастака М.Пашкевіча, размешчаны на вокладцы часопіса "Чырвоная Беларусь" №23-24 у 1932 годзе.
#фотабсср #людзібсср
Фотапартрэт Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 1940 год.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
З нагоды. Якуб Колас чытае вершы перад беларускімі рабочымі на адным з заводаў, 1927 год.
#звязда
Зацемка ў газеце "Звязда" пра нацыянальныя канфлікты паміж нямецкімі і беларускімі рабочымі менскіх цагельных заводаў (знайшоў В.Зелянкоў).
Самі нямецкія рабочыя ў БССР з'явіліся, мабыць, пасля прыходу ў Германіі ў 1933 годзе да ўлады Гітлера.
#звязда #фотабсср
Вуліца Кастрычніцкая ў Мінску і амаль 100 гадоў таму была даволі ажыўленым месцам:)
Фота з газеты "Зьвязда" ад 26 лютага 1929 года (знайшоў С.Марціновіч) і сучасны здымак з Яндэкс-панарам.
#чырвонаязьмена
Перадавіца камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена", прысвечаная 10-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, №124 за 1927 год.
#савекаябеларуь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь", прысвечаная 10-й гадавіне Кастрычніццкай рэвалюцыі, №253 1927 года.
#зарязапада
Перадавіца віцебскай газеты "Заря Запада", прысвечаная 10-й гадавіне Кастрычніццкай рэвалюцыі, №255 1927 года.
#фотабсср
Адпраўленне пошты на аўтамабілі з паштовай канторы, 1930-я гады. У крыніцы падпісана як Менск, але ёсць сумненні, бо ў Менску тых гадоў не было ашчадных кас (гл. шыльды) у будынках з нумарам 6.
#звязда
Вечар памяці Сяргея Ясеніна ў яўрэйскім клубе імя Леніна ў Менску ў студзені 1926 года.
Зацемка з газеты "Звезда" №4 1926.
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак пастэллю з натуры - "Меліярацыя пінскага Палесся" - створаная ўвесну 1941 года беларускім мастаком-графікам Анатолем Тычынам.
Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Была такая прыгожая вуліца ў Мінску Казьмадзям'янаўская (па назве царквы).
На выявах бачым як яе адлюстраваў у 1920-х гадах мастак Меер Аксельрод.
Пасля ідзе фота 1941 года.
Тады ж (падчас вайны) вуліца была разбурана. А пасля дамы былі разабраныя. Апошняе фота паказвае дзе магла б узнавіцца вуліца, калі было б такое жаданне - пашырыць, аднавіць, стары горад.

Як Вам выгляд выяў з адной і той жа кропкі?

(Дарэчы, выстава твораў Меера Аксельрода цяпер праходзіць у музеі Янкі Купалы)
#фотабсср
Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея ў Гомелі (размяшчаўся ў палацы Румянцавых-Паскевічаў) на фота 1935 года.
Крыніца: музей "Гомельскі палаца-паркавы ансамбль".
#фотабсср
Вежа палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, дзе размяшчаўся Дзяржаўны гомельскі музей. Фота канца 1920-х.
Крыніца: музей "Гомельскі палаца-паркавы ансамбль".