Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак пастэллю з натуры - "Меліярацыя пінскага Палесся" - створаная ўвесну 1941 года беларускім мастаком-графікам Анатолем Тычынам.
Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Была такая прыгожая вуліца ў Мінску Казьмадзям'янаўская (па назве царквы).
На выявах бачым як яе адлюстраваў у 1920-х гадах мастак Меер Аксельрод.
Пасля ідзе фота 1941 года.
Тады ж (падчас вайны) вуліца была разбурана. А пасля дамы былі разабраныя. Апошняе фота паказвае дзе магла б узнавіцца вуліца, калі было б такое жаданне - пашырыць, аднавіць, стары горад.

Як Вам выгляд выяў з адной і той жа кропкі?

(Дарэчы, выстава твораў Меера Аксельрода цяпер праходзіць у музеі Янкі Купалы)
#фотабсср
Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея ў Гомелі (размяшчаўся ў палацы Румянцавых-Паскевічаў) на фота 1935 года.
Крыніца: музей "Гомельскі палаца-паркавы ансамбль".
#фотабсср
Вежа палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, дзе размяшчаўся Дзяржаўны гомельскі музей. Фота канца 1920-х.
Крыніца: музей "Гомельскі палаца-паркавы ансамбль".
#архітэктурабсср
"Эвалюцыя" знешняга выгляду жылога дома Энергетыкаў (супрацоўнікаў першай мінскай электрастанцыі ЭльВод) на вуліцы Кірава 19 у Мінску. Рэдкі прыклад таго, як амаль за 100 год існавання міжваенны будынак практычна ніяк не памяняў свой знешні выгляд:
1929 год - завяршальная стадыя будаўніцтва дома на тады яшчэ Універсітэцкай вуліцы (у Кірава яе пераймянуюць у 1934 годзе);
1932 год - фотаздымак будынка з фотаальбома "Беларусь савецкая";
1992 год - фотаздымак архітэктара Багласава;
2013 год - фота аўтара;
2019 год - фота з Яндэкс-панарам, будынак атрымаў больш яскравую афарбоўку пасля апошняга капрэмонта.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №13, 1927 год. Малюнак на вокладцы хутчэй за ўсё працы фінскага мастака Александэры Вало, які ў 1920-я жыў і працаваў у БССР.
#звязда
89 гадоў таму 16 лістапада 1933 года былі ўсталяваныя афіцыйныя дыпламатычныя адносіны паміж СССР і ПАЗШ (Паўночна-Амерыканскія Злучаныя Штаты - так тады скарачалі ЗША).
Пра гэта пісала перадавіца газеты "Звязда" у 256-м нумары ад 20 лістапада 1933 года, надрукаваўшы таксама партрэт і прамову прэзідэнта ЗША Франкліна Рузвельта.
#звязда
Перадавіца газеты "Зьвязда" №181 1933 года ў дзень авіяцыі 18 жніўня.
#звязда
Пераклад на беларускую мову "Марша авіятараў" (гімна ваенна-паветраных сіл РСЧА), надрукаваны ў газеце "Зьвязда" №181 1933 года ў дзень авіяцыі 18 жніўня.
Аўтар перакладу беларускі паэт Юрка Лявонны (1908-1937).
#фотабсср
Аднаўленне цэнтральнай часткі палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, 1926-1927 гг.
Крыніца: музей "Гомельскі палаца-паркавы ансамбль".
#рэчыбсср
Скрынка ад цукерак вытворчасці менскай фабрыкі "Камунарка", 1930-я гады.
#кінобсср
Крытыка беларускага фільма "Кастусь Каліноўскі" ад маскоўскай газеты "Кино" №50 1928 года (выданне "Таварыства сяброў савецкага кіно" - рус.ОДСК).
Ня гледзячы на рэкамендацыі артыкула не паказываць кіно ў клубах, вёсках і школах, стужка "Кастусь Каліноўскі" ў БССР стала хітом праката.