Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша:
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала менш. На здымку - прызёр першых чемпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) Вадзім Антонавіч Касперскі.
Раней былі вядомы толькі яго ініцыялы і больш нічога. Я меркаваў, што ён брат вядомага беларускага шахматыста Антона Касперскага, а аказалася, што сын. Фатаграфію сёння даслаў унук Вадзіма Касперскага, таксама Вадзім.
Вялікі дзякуй Алене Кароўчанка (тг-канал "ПОИСК ПРЕДКОВ"), якая прыслала шмат інфармацыі пра Касперскіх і дапамагла выйсці на нашчадкаў!"
#архітэктурабсср
Навіна пра хуткаснае (за 23 рабочых дні) будаўніцтва цаглянага двухпавярховіка ў Гомелі з усесаюзнай "Строительной газеты" №41 ад 22 мая 1939 года.
Тут цікава яшчэ тое, кім прыходзіцца ўзгаданы інжынер Ф.Якушка тагачаснаму галоўнаму архітэктару Мінска Герасіму Якушке (ці яны проста аднафамільцы).
UPD. Ларчык проста адкрываецца - вікіпедыя піша, што ў Герасіма Якушкі быў брат Піліп (Филипп у рускім напісанні імя), які таксама вучыўся на архітэктара і быў будаўніком.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №16 1938 года.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.
#рэчыбсср
Атэстат на званне настаўніка сярэдняй школы Гладкага Іосіфа Адамавіча, выдадзены 21 чэрвеня 1940 года.
#мастацтвабсср
Малюнак Саламона Юдовіна "Мястэчка", 1940 год.
#архітэктурабсср
Два варыянты праекта опернага тэатра ў Менску, створанага братамі Бархінымі для конкурса 1934 года (у тым конкурсе, як вядома, перамог праект Лангбарда).
Крыніца: archi.ru
Новыя архіўныя знаходкі даследчыка гісторыі шашак у Беларусі Віталя Аніські:
"Cабраў у артыкуле невядомую раней інфармацыю, знойдзеную ў Нацыянальным архіве, пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1937-1941 гадах ураджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага - чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года."
https://telegra.ph/Vuchoba-Ven%D1%96yam%D1%96na-Garadzeckaga-%D1%9E-Beldzyarzhun%D1%96vers%D1%96tehce-1937-1941-10-08
#фотабсср
Супрацоўнікі рабочай амбулаторыі Камароўскага раёна г.Менска на ганку. Шыльда амбулаторыі выканана на 4-х дзяржаўных мовах БССР - беларускай, рускай, польскай і ідыш. 1928 год.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №12 1929 года.
#савецкаябеларусь
У гэты дзень 94 гады таму 13 кастрычніка 1929 года ў Менску быў адчынены трамвайны рух.
Зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №235 1929 года.
Forwarded from Мінскія рэчы
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.

#мінскіярэчы
#звязда
Стаўце лайк, хто таксама з першага разу неправільна прачытаў слова "інтэрнат")
Цытата з артыкула "У Полацку скажаюць ленінскую нацпалітыку" з газеты "Звязда" №27 1935 года.