Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Дзякуючы даследчыку Віталю Аніську ўдалося вызначыць дакладны год пабудовы цікавага помніка канструктывізма ў Беларусі - былой чыгуначнай паліклінікі ў Залінейным раёне Гомеля.
В.Аніська знайшоў у гомельскай газеце "Полесская правда" №302 1928 года артыкул пра адкрыццё новай паліклінікі (мал.1,2), якая, як пісалася ў газеце, стала падарункам чыгуначнікам Гомеля да 10-годдзя БССР (першае абвяшчэнне БССР адбылося 1 студзеня 1919 года).
Такім чынам паліклініка была адчынена напрыканцы 1928 года, адзіны яе вядомы даваенны фотаздымак датуецца 1930 годам (мал.3).
Будынак захаваўся да нашых дзён, але ўжо больш за 10 гадоў стаіць закінутым і паціху разбураецца (мал.4-5).
#фотабсср
Трыбуна мітынга ў Шчорсах Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, які праходзіў з нагоды 22-й гадавіны Рэвалюцыі 7 лістапада 1939 года.
#чырвонаязьмена
Харакіры - выбар самурая рабкора.
Зацемка з камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №4 1930 года пра пераслед рабкора Вараб'ёва з боку памочніка начальніка чыгуначнай станцыі Дрыса Сямёнава.
Неяк заўважыў, што ў 1929 годзе беларускія цэнтральныя газеты двойчы павіншавалі Сталіна з днём нараджэння: 26 лістапада і 21 снежня (афіцыйны дзень нараджэння).
Пра тое, што гэта было і якія былі наступствы (калі былі), я нідзе звестак не знаходзіў.
#звязда #савецкаябеларусь
Аказваецца ў 1929 годзе беларускія газеты віншавалі Сталіна з 50-годдзем двойчы.
Першы раз 26 лістапада ў партыйнай "Зьвяздзе" і ЦВК-шнай "Савецкай Беларусі" было апублікавана вітанне ЦК КП(б)Б да Сталіна з нагоды яго 50-годдзя.
Другі раз тыя ж газеты павіншавалі правадыра ўжо 21 снежня (афіцыйная дата яго нараджэння) вялікімі святочнымі разваротамі.
Што здарылася 26 лістапада і чаму партыйнае віншаванне пайшло ў прэсу амаль на месяц раней часу, я не ведаю, але можа быць менавіта гэты выпадак стаў прычынай зняцця Яна Гамарніка з пасады першага сакратара ЦК КП(б)Б як раз у лістападзе 1929 года.
#рэчыбсср
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь на днях апублікаваў шэгах архіўных дакументаў звязаных з дзейнасцю ўстановы "Белдзяржкіно", ад якой вядзе адлік гісторыі сучасны "Беларусьфільм".
Сярод іх - перапіска з маскоўскім "Дзяржкіно" аб пакупцы для праката на тэрыторыі БССР шэрагу фільмаў у 1925 годзе. Справа ў тым, што "Белдзяржкіно" было ў тыя часы не столькі кінастудыяй (першы ўласна беларускі фільм з'явіцца ў 1926-м), сколькі кінапракатчыкам.
#звязда
Святочны разварот газеты "Зьвязда" №298 1930 года, прысвечаны 10-годдзю прыняцця ленінскага плана электрафікацыі "ГОЭРЛО", прынятага 22 снежня 1920 года.
Сёння ў Беларусі гэты дзень святкуецца як "Дзень энергетыка".
#советскаябелоруссия
Пераносы працоўных дзён на святы практыкаваліся і ў міжваенным СССР. Вось пастанова СНК СССР аб пераносе непрацоўных дзён на 1 студзеня 1941 года, апублікаваная ў газете "Советская Белоруссия" .
Для мяне выявілася загадкай, у якіх жа саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР у той час пятніца была выходным днём замест нядзелі?
UPD. Падказалі што ў мусульманскіх рэспубліках і аўтаноміях была пятніца выходным.
#іскрыільліча
Вокладка антыкаляднага нумара піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №23 за снежань 1932 года.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явілася першая аўдыёкніга!
Быў агучаны пераклад на беларускую мову апавядання Джэка Лондана "Кулі", выдадзены ў БССР у 1931 годзе.
Тэкст кнігі таксама можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#фотабсср
Святкаванне Міжнароднага юнацкага дню (зацверджаны на Бернаскай міжнароднай сацыялістычнай канферэнцыі моладзі ў 1915 годзе) у адным з рабочых клубаў Менска 6 верасня 1925 года.