Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Вокладка і некалькі разваротаў спецыяльнага выпуска ўсесаюзнага часопіса "Крестьянка" для Заходніх абласцей БССР з вершамі і артыкуламі на рускай і беларускай мовах, май 1940 года.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#нашпрацаўнік
Правілы паступлення ў Беларускі Дзяржаўны мастацкі тэхнікум у Віцебску з газеты "Наш працаўнік" Калінінскай акругі, г.Клімавічы, 1926 год (знайшоў А.Дзьячкоў).
"Павярнуцца тварам да сьвінагадоўлі" - сяброўскі шарж на тав.Рудніцкага з беларускай савецкай прэсы, 1931 год (знайшоў С.Шапран).
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №12 1926 года.
Учора адзначалі Дзень беларускага кіно. Некалькі фактаў.

У 2024 годзе 100 гадоў споўніцца «Беларусьфільму», у 2026-м — першаму беларускаму кіно («Лесная быль»).

А першым беларускім фільмам з гукам стаў «Первый взвод». У пракат яго выпусцілі ў 1932-м.

На здымку вы можаце бачыць акцёраў і здымачную групу «Лесной были». Людзі стаяць каля сядзібы Гутэн-Чапскіх у Прылуках. Наведаць яе можна і зараз.
#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Александровіча "Па беларускім бруку", Менск, 1928 год.
#фотабсср
Мітынг ў Рэчыцы, 1920-я гады.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Дзякуючы даследчыку Віталю Аніську ўдалося вызначыць дакладны год пабудовы цікавага помніка канструктывізма ў Беларусі - былой чыгуначнай паліклінікі ў Залінейным раёне Гомеля.
В.Аніська знайшоў у гомельскай газеце "Полесская правда" №302 1928 года артыкул пра адкрыццё новай паліклінікі (мал.1,2), якая, як пісалася ў газеце, стала падарункам чыгуначнікам Гомеля да 10-годдзя БССР (першае абвяшчэнне БССР адбылося 1 студзеня 1919 года).
Такім чынам паліклініка была адчынена напрыканцы 1928 года, адзіны яе вядомы даваенны фотаздымак датуецца 1930 годам (мал.3).
Будынак захаваўся да нашых дзён, але ўжо больш за 10 гадоў стаіць закінутым і паціху разбураецца (мал.4-5).
#фотабсср
Трыбуна мітынга ў Шчорсах Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, які праходзіў з нагоды 22-й гадавіны Рэвалюцыі 7 лістапада 1939 года.
#чырвонаязьмена
Харакіры - выбар самурая рабкора.
Зацемка з камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №4 1930 года пра пераслед рабкора Вараб'ёва з боку памочніка начальніка чыгуначнай станцыі Дрыса Сямёнава.
Неяк заўважыў, што ў 1929 годзе беларускія цэнтральныя газеты двойчы павіншавалі Сталіна з днём нараджэння: 26 лістапада і 21 снежня (афіцыйны дзень нараджэння).
Пра тое, што гэта было і якія былі наступствы (калі былі), я нідзе звестак не знаходзіў.
#звязда #савецкаябеларусь
Аказваецца ў 1929 годзе беларускія газеты віншавалі Сталіна з 50-годдзем двойчы.
Першы раз 26 лістапада ў партыйнай "Зьвяздзе" і ЦВК-шнай "Савецкай Беларусі" было апублікавана вітанне ЦК КП(б)Б да Сталіна з нагоды яго 50-годдзя.
Другі раз тыя ж газеты павіншавалі правадыра ўжо 21 снежня (афіцыйная дата яго нараджэння) вялікімі святочнымі разваротамі.
Што здарылася 26 лістапада і чаму партыйнае віншаванне пайшло ў прэсу амаль на месяц раней часу, я не ведаю, але можа быць менавіта гэты выпадак стаў прычынай зняцця Яна Гамарніка з пасады першага сакратара ЦК КП(б)Б як раз у лістападзе 1929 года.