Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#фотабсср
Агітацыйны велапрабег па вуліцах Беластока ў кастрычніку 1939 года напярэдадні выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі, на якім будзе заканадаўча замацаваны ўваход новых заходніх абласцей (у тым ліку і Беластоцкай) у склад БССР.
#архітэктурабсср
Непрыкметны міжваенны дамок у Бягомлі Віцебскай вобласці на фота 1930-х (меркавана) і ў 2011 годзе.
Старое фота прадаецца на ay.by.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №12 1927 года.
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Совецкая Беларусь", выданне палітупраўлення Беларускага фронта, 1939 год.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №6 за чэрвень 1927 года.
#рабочий #рэчыбсср
Мэбля, якая выраблялася ў БССР у 1930-я.
Шафы вытворчасці менскага завода імя Молатава на старонках газеты "Рабочий" ад 12 і 14 чэрвеня 1934 года (знайшоў С.Марціновіч).
#фотабсср
Лагойск у 1923 годзе.
Фота з этнаграфічнай экспедыцыі Льва Дашкевіча і Аляксандра Шлюбскага.
Крыніца: Нацыянальны гістарычны музей РБ (рыхтуецца альбом пра гэтую экспедыцыю).
#плакатыбсср
"Сьвіньня - галоўная наша машына па вытворчасьці мяса ў бліжэйшыя гады" - плакат на беларускай мове выдадзены ў Маскве накладам 2000 экзэмпляраў у 1931 годзе.
#зоркі
Артыкул у пасляваеннай газеце "Знамя юности" за жнівень 1956 года (знайшоў Віталь Аніська) пра першы дзіцячы часопіс у БССР - "Зоркі", які недоўгі час у 1921-22 гадах выходзіў у Менску пад рэдакцыяй пісьменніка Змітрака Бядулі.
#архітэктурабсср
Мабыць, адзін з маіх самых любімых жылых дамоў у стылі канструктывізма ў Беларусі - дом на рагу вуліц Савецкай і Жаркоўскага ў Гомелі.
У сваім арыгінальным выглядзе будынак увогуле агонь, але пасля вайны яго трохі "задрапіравалі" пад "сталінку" - дадалі ляпніны, заклалі стужкавыя вокны лесвічных пралётаў - стала ўжо не так цікава.
Трохі эвалюцыі знешняга выгляду на фота:
1-3. Фотаздымкі 1930-х гадоў.
4. Праект пасляваеннага аднаўлення будынка.
5. Пачатак 2000-х гадоў (фота Я.Марозава).
6. Сучасны стан (2016 год).