Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся цалкам распазнаны і вычытаны першы том з поўнага збора твораў Янкі Купалы 1925-1932 гадоў. Праца над распазнаннем іншых тамоў працягваеца.
#звязда #савецкаябеларусь
Авіяшоў у садзе Профінтэрн (цяперашні парк Горкага) у Менску ў чэрвені 1923 года.
Анонс за газеты "Звезда" №141 1923 года і прапанова ўсім жадаючым пакатацца на самалёце за грошы з газеты "Савецкая Беларусь" №147 1923 года.
19 жніўня 1925 года
#архітэктурабсср
У архіве БДАНТД знайшоўся ўнікальны здымак 1953-55 гадоў, на якім можна пабачыць адну з нешматлікіх даваенных аўтазаправачных станцый Мінска.
Судзячы па архітэктуры яна была пабудавана ў другой палове 1930-х. На момант здымкі запраўка яшчэ працавала, пра што сведчыць чарга з грузавікоў перад ёй, але ў 1960-я станцыю знеслі (UPD. Станцыю знеслі ажно ў 2001 годзе!).
Знаходзілася АЗС на вуліцы Краснай перад домам №17 - зараз на гэтым месцы невялікі сквер і побач трамвайны прыпынак.
#савецкаябеларусь
Абвестка пра адкрыццё пры Смаленскім педінстытуце адзялення беларускай мовы, дзе планавалася рыхтаваць выкладчыкаў для беларускіх тэхнікумаў, рабфакаў і дзесяцігодак, размешчаных на тэрыторыі РСФСР.
Газета “Савецкая Беларусь” 8 верасня 1932 года (знайшоў С.Марціновіч).
#архітэктурабсср
Комплекс з двух карпусоў Гора-Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, справектаваны архітэктарам Георгіем Лаўровым на пачатку 1930-х гадоў, як мінімум да 1979 года захоўваў свой арыгінальны выгляд (у 1980-я ці пазней вучэбны корпус пад лічбай 2 на плане быў капітальна рэканструяваны з дабудовай новых аб'ёмаў).
1 - інтэрнат: праект, фотаздымак 1930-х, сучасны стан.
2 - вучэбны корпус №1: праект, фотаздымак 1930-х, сучасны стан.
#рабочий
Экспарт з БССР у 1927 годзе - зацемка з газеты "Рабочий" ад 6 кастрычніка 1927 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#архітэктурабсср #піонэрахнагляд
Міжваенны будынак школы ў Мінску па сучасным адрасе Мяснікова дом 5 на фотаздымку 1930-х і на сучасных панарамах.
#рэчыбсср
Мандат дэлегата Першага з'езда Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў "БелАПП" украінскага пісьменніка Уладзіміра Кузьміча. 1928 год.
#чырвонаязьмена
Рэпартаж з Мінскага гістарычнага музея за 2,5 месяцы да пачатку вайны.
Артыкул з газеты "Чырвоная змена" ад 14 красавіка 1941 года (знайшоў С.Марціновіч).