Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Удостоверение на право ношения и хранения револьвера, выданное Гомельским сектором ПП ОГПУ БССР. Август 1932 года
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср У дапаўненне да папярэдняга спісу канструктывісцкіх вадацяжных вежаў: 1-2. Вежа ў Касцюкоўцы на заводзе "Гомельшкло" захавалася (верхняя частка абшыта металам). 3. Знайшоўся фотаздымак часоў нямецкай акупацыі з полацкай вадацяжнай вежай зблізу…
#архітэктурабсср
Тэма вадацяжных вежаў не адпускае.
Пра адну з самых цікавых пабудоў - полацкую вежу знайшлося трохі новых звестак (мяркую, што калі б полацкая вежа захавалася, то яна магла стаць не менш цікавым турыстычным аб'ектам, чым знакамітая канструктывістская "Белая вежа" у расійскім Екацярынбурзе).
1-2. У фондах Маскоўскага музея архітэктуры імя Шчусева знайшоўся (праз сайт "Госкаталог") малюнак вадацяжнай вежы за аўтарствам архітэктара С.Н.Грузенберга, якая вельмі падобная на полацкую вежу. Справа ў тым, што вадаправод у Полацку ў 1929-31 гг праектавалі спецыялісты з Масквы, і, магчыма, ўся праектная дакументацыя, у тым ліку і па самой вежы, захоўваецца зараз таксама ў Маскве.
3-4. У фондах Полацкага музея-запаведніка захоўваецца здымак 1942 года, на якім бачны лёс вежы - на той час яна ўжо разбурана, хутчэй за ўсё яе падарвалі нямецкія акупацыйныя улады.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Членский билет кандидата в члены Центрального исполнительного комитета БССР, выбранного IX Всебелорусским Съездом Советов. 1929 год
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Удостоверение члена ЦИК БССР, 1927 года, выписанное на имя Павла Григорьевича Виленстовича (подпольный псевдоним Гарбуз) ці Паўлюка Рыгоравіча, як тады пісалі. Виленстович - человек с яркой биографией. Уроженец Минской губернии, коммунист, агитатор. С 1913 - 1917 году был в Америке, как и множество профессиональных революционеров. В БССР на разных должностях, начинал в Бобруйске. В 1926-1927 годах заместитель председателя Центральной контрольной комиссии КП(б) Беларуси. Удостоверений Виленстовича-Гарбуза в архиве масса, но не в одном нет фотокарточки. Это мне показалось наиболее ярким, оформление является вариацией герба БССР, а портрет на месте серпа и молота.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Учитывая сегодняшний интерес к теме, еще одно удостоверение
#рэчыбсср
Значак Адзінай працоўнай школы БССР "Асьвета - шлях да комунізму", 1920-1933 гады.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён "Мешок".
#рэчыбсср
Бляшаная скрынка для цукерак менскай фабрыкі "Камунарка", 1930-я гады.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён Ay.by (гандль за лот ідзе прама зараз).
#савецкаябеларусь
Мастак Александэры Ахола-Вало ў сваім плакаце “Кастрычнік у космасе”, які паставілі на вокладку газеты “Савецкая Беларусь” ад 7 лістапада 1925 года, прадказаў надыход касмічнай эры за 36 гадоў да палёта Гагарына.
#савецкаябеларусь
Афінскія ночы, алкаголь і кіно - сексуальная рэвалюцыя ў БССР 1920-х выглядала так.
З газеты "Савецкая Беларусь" №86 1927 года (знайшоў В.Аніська).
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
У працяг тэмы, так сказаць)
Па праўдзе кажучы, тут маецца на ўвазе не біблейскі Садом - прыстанішча граху - а слова "сад" у множным ліку і давальным склоне згодна з арфаграфіяй беларускай мовы да рэформы 1933 года (так званай "тарашкевіцы"). У наш час напісалі бы "Больш увагі садам".
З газеты "Савецкая Беларусь" №86 1927 года.
#савецкаябеларусь
Тэма не адпускае)
Урывак апытанкі студэнтаў БДУ на тэму палавога жыцця з газеты "Савецкая Беларусь" №96 1927 года (знайшоў В.Аніська).
#кнігібсср
Вокладка падручніка па беларускай мове для завочных курсаў сельскіх связістаў пад рэдакцыяй І.Зенько, Менск, 1939 год.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён Ay.by.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Временный мандат члена Борисовского горсовета. 1921 год
8 мая 1923 года - за чатыры гады да прыняцця Канстытуцыі БССР 1927 года, дзе былі замацаваныя 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і ідыш - Наркамат юстыцыі БССР ужо прыняў пастанову аб зацвярджэнні дагавораў на беларускай, польскай і ідыш без перакладу на рускую.