Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#публікуеццаўпершыню #фотабсср
Яшчэ адна нядаўняя знаходка ў Дзяржархіве РФ у асабістым фондзе савецкага фатографа Віктара Цёміна - два кадры зробленыя ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам падчас Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (да таго часу знаходзілася ў складзе Польшчы) у верасні 1939 года.
Чырвонаармейцы з грузавіка раздаюць мясцовым жыхарам газеты. Першы здымак атрымаўся няўдалым - амаль усе байцы глядзяць у камеру, а некаторыя яшчэ і ўсміхаюцца. Ён быў адбракаваны, а вось другі кадр, дзе ўсе занятыя справамі - пайшоў у газеты (для прыкладу, старонка з "Камсамольскай праўды" ад 22 верасня 1939 года).
Крыніца: ГА РФ. Ф. 10140. Оп. 2. Д. 52. Л. 6-7.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Курсы инструкторов ВХО Полоцкого окрсовета Осоавиахима. 1930 год
#архітэктурабсср #звязда
Пацвердзіліся звесткі, што знакамітая бабруйская "чырвоная" вадацяжная вежа мае міжваеннае паходжанне (я, нешта, заўжды думаў, што гэта дарэвалюцыйная пабудова).
Даследчык Сяргей Марціновіч знайшоў у газеце "Зьвязда" ад 8 кастрычніка 1927 года зацемку аб пабудове вежы з яе малюнкам.
Атрымліваецца, што гэтая вежа - адзін з першых узораў міжваеннай прамысловай архітэктуры у Беларусі з рысамі, як мне бачыцца, пераходнымі ад мадэрну да канструктывізму, бо адкрытая чырвоная цэгла была характэрная для дарэвалюцыйных пабудоў такога кшталту, а спрошчанасць і "сечанасць" формаў - гэта ўжо нешта ад класічнага канструктывізма.
На жаль, імя архітэктара вежы пакуль невядомае.
#архітэктурабсср
У працяг тэмы міжваенных вадацяжных вежаў на тэрыторыі БССР, хачу падбіць спіс вядомых мне існуючых і зніклых "шухаўскіх" веж (расійскі і савецкі інжынер Уладзімір Шухаў, вядомы ўзвядзеннем у 1922 годзе радыёвежы ў Маскве, якую цяпер называюць Шухаўскай, ён распрацаваў тэхналогію гіпербалоідных металічных канструкцый, па якой у міжваенныя часы будаваліся многія прамысловыя аб'екты кшталту высотных апор ліній электраперадач і ўласна вадацяжных веж).
Спіс вежаў Шухава ў БССР:
1. Вежа ў Барысаве - захавалася, мае статус ГКК.
2. Вежа пры чыгуначнай станцыі Коханава (Талачынскі раён) - захавалася, мае статус ГКК.
3. Вежа пры чыгуначнай станцыі Пухавічы (Мар'іна Горка) - разабрана ў 2013.
4. Вежа ў Магілёве - не захавалася, разабрана ў пасляваенныя часы (знаходзілася ў раёне аўтавакзала).
5. Вежа на запалкавай фабрыцы ў Рэчыцы (цяпер "Рэчыцадрэў") - статус невядомы, хутчэй за ўсё не захавалася.
#архітэктурабсср
Ну і каб завяршыць тэму міжваенных вадацяжных вежаў у Беларусі (на тэрыторыі БССР да 1939 года, бо вежы Заходняй Беларусі - гэта асобная вялікая тэма) - зраблю падборку вежаў у стылі канструктывізма, пра каторыя я ведаю:
1-2. Вежа пры панчошна-трыкатажнай фабрыкі "КІМ" у Віцебску - часткова захавалася аснаванне вежы.
3. Вежа пры шклозаводе ў Касцюкоўцы пад Гомелем - захавалася.
4. Вежа пры Гомельскім тлушчавым камбінаце - захавалася.
5. Вежа сістэмы вадаправода ў Полацку - не захавалася.
6. І бонусам - прыхаваная вадацяжная вежа ў галоўным корпусе БДУ у Мінску (захаваўся часткова) - яна размяшчалася ў аб'ёме лесвічнай клеткі, які падымаўся над дахам яшчэ на два паверхі.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Ну і каб завяршыць тэму міжваенных вадацяжных вежаў у Беларусі (на тэрыторыі БССР да 1939 года, бо вежы Заходняй Беларусі - гэта асобная вялікая тэма) - зраблю падборку вежаў у стылі канструктывізма, пра каторыя я ведаю: 1-2. Вежа пры панчошна…
#архітэктурабсср
У дапаўненне да папярэдняга спісу канструктывісцкіх вадацяжных вежаў:
1-2. Вежа ў Касцюкоўцы на заводзе "Гомельшкло" захавалася (верхняя частка абшыта металам).
3. Знайшоўся фотаздымак часоў нямецкай акупацыі з полацкай вадацяжнай вежай зблізу, а не з самалёта.
#звязда
Зацемка і фотаздымак першага аўстрыйскага аўтобуса, які прызначаўся для гарадскіх маршрутаў у Менску, з газеты "Зьвязда" ад 4 снежня 1927 года (знайшоў С.Марціновіч).