Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект гарадскога тэатра ў Полацку, варыянт 1931 года.
Архітэктары: А.І.Гегела, Д.Л.Крычэўскі.
Чарцяжы са збораў Музея архітэктуры імя Шчусева, Масква.
#рэчыбсср
Віншавальныя лісты прафесару В.В.Подараву ў сувязі з 35-цігоддзем прафесійнай дзейнасці ў Наркамат земляробства СССР у Маскву ад Менскай балотнай станцыі (па-руску) і ад акруговага меліяратара Аршанскай акругі Вянглоўскага (па-беларуску). Красавік 1927 года.
#звязда
"Польша - очаг сусликовой заразы!" - зацемка з газеты "Звезда" ад 28 красавіка 1926 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#звязда
Старыя ад 40 да 45 тут?
Зацемка з газеты "Звезда" №23 1926 года.
Беларускі піонэр
#помнікібсср Помнік Леніну ў Барысаве работы беларускага скульптара Аляксандра Грубэ, 1930-я гады (знайшоў А.Дзянісаў).
#помнікібсср #архітэктурабсср
Помнік Леніну і новыя жылыя дамы на праспекце Рэвалюцыі ў Барысаве на фота прыкладна 1936 года (у 1930-я гэты раён горада называўся Нова-Барысаў ці Новы Барысаў).
#звязда
Да 10-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі кінастудыя "Белдзяржкіно" планавала выпусціць два фільмы: "Кастусь Каліноўскі" і "Гірш Лекерт".
Зацемка з газеты "Зьвязда" №245 1927 года з кароткім апісаннем гэтых стужак.
#савецкаябеларусь
У красавіку 1929 года на пошту фізіка-матэматычнай секцыі БДУ у Менску прыйшоў ліст ад Альберта Эйнштэйна, у якім той даслаў свой верш, напісаны ў адказ на віншаванне вядомага вучонага з 50-гадовым юбілеем у сакавіку.
Тэкст верша, ягоны пераклад на беларускую мову і каментарый, былі апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" №84 ад 14 красавіка 1929 года (і гэта, здаецца, не першакрасавіцкі жарт, які зацягнуўся).
Стары пост, пра тое як газета “Рабочий” у 1929 годзе купілася на першакрасавіцкі жарт з заходняй прэсы:
#рабочий
Гісторыя пра тое, як беларуская газета купілася на першакрасавіцкі жарт з нямецкай прэсы і на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы. Потым прыйшлося даваць абвяржэнне. Менская газета “Рабочий” за красавік 1929 года.
Знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#савецкаябеларусь
Наконт непасрэдных першакрасавіцкіх жартаў у беларускай савецкай прэсе 1920-х звестак няма (тут трэба капаць), але вось, напрыклад, у "Савецкай Беларусі" ад 1 красавіка 1928 года знайшлася тэматычная зацемка пра вядомы гумарыстычны твор беларускай літаратуры "Тарас на Парнасе".
Рэволюцыйна-грамадзянскі каляндар на красавік, дзе Каліноўскі суседнічае з Ленінам.
З "Беларускага работніцка-сялянскага календара на 1924 год", Менск, выдавецтва "Савецкая Беларусь".
#архітэктурабсср
Тыпавы праект раённага дома культуры 1938 года распрацоўкі, быў рэалізаваны як мінімум пяць разоў у наступных гарадах і мястэчках Беларусі:
- Брагін (фота 2, 1940 год) - не захаваўся;
- Старыя Дарогі (фота 3, 1941 год) - захаваўся ў арыгінале (адлюстраваны па восі варыянт праекта);
- Плешчаніцы (фота 4, сучаснае) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе, па іншых звестках, новы ДК быў пабудаваны на падмурках разбуранага даваеннага;
- Тураў (фота 5, 1940 год) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе;
- Чачэрск (фота 6, 1939 год) - захаваўся ў арыгінале.
Магчыма, ёсць яшчэ рэалізацыі праекта, пра каторыя я не ведаю.