#звязда
Перадавіца газеты "Звязда" №301 1937 года, прысвечаная 15-годдзю утварэння СССР.

#беларускіпіонэр
Малюнак фінскага мастака Александэры Ахола-Вало і яго выкарыстоўванне на вокладцы часопіса "Беларускі піонэр" №19 1927 года.
Мастак быў дабраахвотнікам на Савецка-Польскай вайне на баку Чырвонай Арміі і ў 1920-м годзе застаўся жыць і працаваць у БССР (да 1930 года).

#іскрыільліча
Вокладка навагодняга нумара піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №12 1936 года.

Сёння спаўняецца 104 гады з дня абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919 года. У міжваенныя часы гэтая дата святкавалася як адно з галоўных дзяржаўных свят (у шэрагу з днём вызвалення Беларусі ад белапалякаў 11 ліпеня).
У якасці ілюстрацыі карціна мастака Л.Дударэнкі “Менск. 1919 год” 1977 года, на якой выяўлены партрэты заснавальнікаў і першых кіраўнікоў БССР: Жылуновіча, Чарвякова, Мяснікова, Кнорына, Адамовіча і інш.

#фотабсср
Унікальныя фотаздымкі Гомеля сярэдзіны 1930-х, зробленыя з самалёта:
1-2. Плошча Леніна;
3. Палац Румянцавых-Паскевічаў;
4-5. Перакрыжаванне Савецкай і Камунараў;
6-9. Сквер імя Грамыкі на Савецкай;
10. Від на цэнтральны стадыён у бок вуліцы Савецкай.

#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Тэлеграм-канал ДВА "Мінскбуд" паведаміў пра хуткі пачатак работ па рэканструкцыі будынка па адрасе вул. П. Броўкі д.1 у Мінску - былога адміністрацыйнага корпуса Клінічнага гарадка, пабудаванага паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова (аўтар часткі будынкаў студгарадка БДУ і былой Ленінскай бібліятэкі) на пачатку 1930-х гадоў.
Аўтары рэканструкцыі (генпраектыроўшчык - Мінскграмадзянпраект, архітэктурна-рэстаўрацыйныя рашэнні - "Навукова-праектны цэнтр "РЭСТАБІЛІС") кіраваліся праектнымі матэр'яламі Лаўрова з архіваў і імкнуліся вярнуць будынку арыгінальны канструктывісцкі выгляд. Згодна з праектам рэканструкцыі будынку будуць вернуты:
- пляцоўка на даху, з магчымасцю яе эксплуатацыі;
- першапачатковы каларыт фасадаў;
- аконная і дзвярная сталярка, якая адпавядае гістарычнаму характару;
- аб'ёмна-прасторавае рашэнне паводле першапачатковага аўтарскага праекта.