Беларускі піонэр
У чарговую гадавіну аднаго з самых важных святаў міжваеннай БССР - 11 ліпеня - Дня вызвалення Беларусі ад белапалякаў пошчу свой стары лонгрыд пра гэтае свята: https://telegra.ph/Zabytae-svyata-11-l%D1%96penya---Dzen-nezalezhnasc%D1%96-%D1%9E-davaennaj-BSSR…
Сляды свята 11 ліпеня ў сучаснай беларускай тапаніміцы - вуліцы 11 ліпеня захоўваюцца ў наступных гарадах: Полацк, Орша, Шклоў, Дзяржынск, Гомель, Слуцк і Гродна (тут цікавая сітуацыя, бо горад да 17 верасня 1939 года знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі, мабыць гэтая назва з'явілася падчас першай хвалі савецкіх перайменаванняў польскіх назваў вуліц пасля далучэння Гродна да БССР напрыканцы 1939 года).
Беларускі піонэр
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі", прынятай 15 ліпеня 1924 года на 2-й сэсіі ЦВК саветаў БССР VI склікання, з якой вядзецца адлік беларусізацыі ў БССР. Апублікаваны ў зборніку ўзаканенняў і распараджэнняў рабоча…
Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня прыняцця пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" 15 ліпеня 1924 года, з якой вядзецца адлік пачатку палітыкі беларусізацыі ў БССР.
#звязда
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" 15 ліпеня 1924 года, з якога пачынался палітыка беларусізацыі у БССР, апублікаваны ў партыйнай газеце "Звезда" №163 17 ліпеня 1924 года.

#савецкаябеларусь
Газета "Савецкая Беларусь" №157 ад 15 ліпеня 1925 года ў рэдактарскай калонцы разважае пра вынікі першага году правядзення палітыкі беларусізацыі.

Тэлеграма віцебскіх працоўных да ЦК КП(б)Б, надрукаваная ў газеце "Звезда" №161 1924 года, пра святкаванне ў горадзе 11 ліпеня Дня вызвалення Савецкай Беларусі ад белапалякаў.

Пачатак вялікага пуці - ліст пісьменніка Андрэя Мрыя ў газету "Савецкая Беларусь" №168 1924 года з рэкамендацыяй разглядзець новую працу скульптара-самавука Аляксандра Грубэ - статую "Ленін на трыбуне".
Абодва - і Мрый і Грубэ - у час напісання ліста працавалі настаўнікамі ў мястэчку Краснаполле Магілёўскай вобласці. Абодва хутка перабраліся ў Менск, дзе Мрый стаў чальцом літаб'яднання "Узвышша", а Грубэ - арганізатарам і старшынёй Усебеларускага аб'яднання мастакоў. У 1938-м Грубэ атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а ў 1944 Народнага мастака БССР. Лёс Мрыя не такі выдатны - у 1934 годзё ён быў арыштаваны і высланы з БССР, у 1940 годзе арыштаваны паўторна і асуджаны, памёр па дарозе з лагероў у 1943 годзе, рэабілітаваны ў 1957.

#мастацтвабсср
Скульптуры Аляксандра Грубэ з кнігі "Сучаснае беларускае мастацтва", Менск, 1929 год.

#мастацтвабсср #чырвонаябеларусь
Вялікая статуя Леніна працы Аляксандра Грубэ сустракала гасцей 1-й Усебеларускай сельска-гаспадарчай выстаўкі, якая праходзіла ў Менску ў жніўні 1930 года.
Статуя была выраблена з часовых матэр'ялаў - дошак, фанеры і гіпса таму прастаяла толькі адзін сезон. Да таго ж не ўсім спадабаўся мастацкі вобраз - на апошняй ілюстрацыі ўрывак з артыкула пра выстаўку з часопіса "Чырвоная Беларусь" №15 1930 года.