У чарговую гадавіну аднаго з самых важных святаў міжваеннай БССР - 11 ліпеня - Дня вызвалення Беларусі ад белапалякаў пошчу свой стары лонгрыд пра гэтае свята:
https://telegra.ph/Zabytae-svyata-11-l%D1%96penya---Dzen-nezalezhnasc%D1%96-%D1%9E-davaennaj-BSSR-07-11

Telegraph
Забытае свята 11 ліпеня - "Дзень незалежнасці" ў даваеннай БССР
Першае вызваленне Менска ці з чаго ўсё пачалося У даваенныя гады ў СССР было два асноўныя святы, якія адзначаліся на агульнасаюзным узроўні. Гэта дзень працы 1 траўня і ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада. Але акрамя гэтых двух дат амаль кожная рэспубліка…
#мастацтвабсср
Сустрэча чырвонаармейцаў у Менску 11 ліпеня 1920 года - папулярная тэма карцін і малюнкаў беларускіх мастакоў 1930-х гадоў. Вось некаторыя з іх прац (на жаль многія карціны захаваліся толькі ў кніжных ці газетных рэпрадукцыях, арыгіналы былі страчаны ў вайну):
1-2. Зайцаў. "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск у 1920 годзе", 1939 г.
3. Зайцаў. Эскіз каціны "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск", 1939 г.
4. Гусеў. "Уваход Чырвонай Арміі у г.Менск", 1939 г.
5. Манасзон. "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск", 1930-я.
6. Гембіцкі. Ксілаграфія "Вызваленне Менска ад белапалякаў", 1938 г.
7. Герштэйн. "Чырвоная армія ў Менску", 1938 г.

З беларускімі мастакамі 1930-х гадоў зразумела. Тады набліжалася дата 20-годдзя Вызвалення Савецкай Беларусі ад белапалякаў і ніхто яшчэ не здагадваўся, што пасля 17 верасня і вызвалення Заходняй Беларусі, старое свята стане неактуальным.
А вось чым кіраваўся маскоўскі мастак, ураджэнец Краснадарскага края Генадзь Пракапінскі (1921-1979), калі ў 1950-я гады выбраў для сваёй карціны тэму "Насельніцтва Мінска сустракае Чырвоную армію 11 ліпеня 1920 года", гэта загадка.
Тым не менш такая карціна была напісаная ў 1954-1955 гадах і знаходзіцца зараз у Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі ў Маскве (крыніца).

Беларускі піонэр
У чарговую гадавіну аднаго з самых важных святаў міжваеннай БССР - 11 ліпеня - Дня вызвалення Беларусі ад белапалякаў пошчу свой стары лонгрыд пра гэтае свята: https://telegra.ph/Zabytae-svyata-11-l%D1%96penya---Dzen-nezalezhnasc%D1%96-%D1%9E-davaennaj-BSSR…
Сляды свята 11 ліпеня ў сучаснай беларускай тапаніміцы - вуліцы 11 ліпеня захоўваюцца ў наступных гарадах: Полацк, Орша, Шклоў, Дзяржынск, Гомель, Слуцк і Гродна (тут цікавая сітуацыя, бо горад да 17 верасня 1939 года знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі, мабыць гэтая назва з'явілася падчас першай хвалі савецкіх перайменаванняў польскіх назваў вуліц пасля далучэння Гродна да БССР напрыканцы 1939 года).
Беларускі піонэр
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі", прынятай 15 ліпеня 1924 года на 2-й сэсіі ЦВК саветаў БССР VI склікання, з якой вядзецца адлік беларусізацыі ў БССР. Апублікаваны ў зборніку ўзаканенняў і распараджэнняў рабоча…
Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня прыняцця пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" 15 ліпеня 1924 года, з якой вядзецца адлік пачатку палітыкі беларусізацыі ў БССР.
#звязда
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" 15 ліпеня 1924 года, з якога пачынался палітыка беларусізацыі у БССР, апублікаваны ў партыйнай газеце "Звезда" №163 17 ліпеня 1924 года.

#савецкаябеларусь
Газета "Савецкая Беларусь" №157 ад 15 ліпеня 1925 года ў рэдактарскай калонцы разважае пра вынікі першага году правядзення палітыкі беларусізацыі.

Тэлеграма віцебскіх працоўных да ЦК КП(б)Б, надрукаваная ў газеце "Звезда" №161 1924 года, пра святкаванне ў горадзе 11 ліпеня Дня вызвалення Савецкай Беларусі ад белапалякаў.