Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#мастацтвабсср
Карціна віцебскага мастака Юдаля Пэна "Піянер", 1926 год (фота даслаў чытач).
Беларускі піонэр
#фотабсср Піянеры мястэчка Талачын, БССР, 1928 год. Крыніца: фота з сямейнага архіва Ю.Рахліна.
#беларускіпіонэр
Дарэчы, лозунг з транспаранта з учорашняй фоткі талачынскіх піянераў - "Зьмена зьмену рыхтуе сабе: піонэр, комсамол, [Усе] КПБ" - быў, так сказаць, афіцыйным слоганам часопіса "Беларускі піонэр" у 1920-я гады.
#піонэрскізагаловак #звязда
Майстры пераносу слоў у загалоўках "Звязды" трымаюць марку!
"Звезда" №57 1924 года.
#звязда
Перадавіца святочнага нумара газеты "Звезда" №55 1927 года, прысвечанага святу 8 сакавіка.
#беларускаяработніца
Жаночыя спаборніцтвы па стральбе на 8 сакавіка ў Менску.
Фота з часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №3 1928 года.
#беларускаяработніца
Вокладка святочнага нумара часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года, прысвечанага святу 8 сакавіка.
#беларускаяработніца
Фотакалаж з лозунгамі да 8 сакавіка з разварота часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года.
#беларускаяработніца
Жанчына-інжынер на вокладцы часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №7 1930 года.
#звязда
У гэтым 2024-м годзе святкуецца 100-годдзе беларускага кіно, а вось што пісалі газеты на 2-годдзе кінастудыі Белдзяржкіно (у будучым Беларусьфільм).
"Звезда" №297 1926 года.
#архітэктурабсср #звязда
У працяг тэмы юбілеяў - роўна 85 гадоў таму 10 сакавіка 1939 года быў урачыста адчынены будынак Вялікага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Менску (архітэктар І.Лангбард).
#кнігібсср
Вокладка зборніка апавяданняў для дзетак ад Якуба Коласа "Першыя крокі", Менск, 1925 год.
#архітэктурабсср
Тое, як выглядаў самы першы пасажырскі павільён менскага аэрапорта, вядома толькі па аднаму здымку дрэннай якасці, які публікаваўся ў беларускіх газетах у 1936 годзе. Прычым, што цікава, фотаздымкі ў "Зьвяздзе" і ў бабруйскай газеце "Комуніст" (знайшоў В.Аніська) адлюстраваны адносна вертыкальнай восі - такім чынам становіцца незразумела, які з гэтых ракурсаў правільны.
#рабочий
Барацьба жанчын з белапалякамі ў рамане Горкага "Маці" і беларускі пісьменнік Іосіф Колас - крытычны артыкул пра якасць адукацыі настаўніц у Крычаўскім педтэхнікуме з газеты "Рабочий" №55 1935 года.
#звязда
Роўна 100 гадоў таму падпісаннем рэзалюцыі VI Усебеларускага надзвычайнага з'езда Саветаў БССР 13 сакавіка 1924 года завяршылася юрыдычнае афармленне першага ўзбуйнення БССР. У склад Савецкай Беларусі былі вернуты большыя часткі Віцебскай і Гомельскай губерній, а таксама невялікая частка Смаленскай губерні.
Перадавіца газеты "Звезда" №60 ад 12 сакавіка 1924 года.
Forwarded from Звязда
Выстава «100 гадоў камсамолу Заходняй Беларусі» адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь

На ёй можна ўбачыць шмат цікавостак, напрыклад, друкарскае абсталяванне, фатаграфіі, выпускі газет, а таксама асабістыя рэчы Сяргея Прытыцкага.

Часовая экспазіцыя будзе працаваць да канца красавіка, пасля чаго адправіцца ў падарожжа па ўсёй Беларусі.

Фотарэпартаж на zviazda.by