Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Нядаўна заўважыў, што від на ўніверсітэцкі гарадок БДУ з боку прыгарадных кас мінскага чыгуначнага вакзала ў 1960-я, 1970-я меў ансамблевы сіметрычны характар. На жаль, вельмі мала існуе фота тых гадоў з гэтага ракурса, але і па тых, што ёсць, можна пабачыць, што даваенныя карпусы і новы вялікі галоўны корпус БДУ, пабудаваны ў 1962 годзе, утваралі сабой сіметрычную кампазіцыю, якая яшчэ і ўздымалася па вертыкалі - такім чынам дваравы фасад новага корпуса вельмі гарманічна завяршаў сіметрыю задуманую архітэктарамі ў 1920-я.
І што цікава - вось сіметрыі гэтага ансамблю нанізывала на сябе яшчэ і будынак Дома Урада (гл. апошнюю ілюстрацыю).
Будаўніцтва метро ў 1980-я і частковы знос даваеннага корпуса БДУ, знішчылі гэтую сіметрыю, а пабудова ў 1990-я будынка рэстарана, а затым і новага сучаснага корпуса БДУ цалкам закрылі від на ўніверсітэцкі гарадок з боку вакзала.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Вид на жительство в БССР иностранца (подданного Китайской республики):

Без определенных занятий. Поиск заработка.
1932 г. Гомель.
#Документы
#Паспорт
#ВидНаЖительство
#Китай
#БССР
#архітэктурабсср
Будынак клубу металістаў у Менску на фота 1930-х гадоў. Клуб пабудаваны паводле тыповага праекта архітэктараў А.Васільева і Л.Панамаровай у 1928 годзе на вуліцы Універсітэцкай (цяпер Кірава). Не захаваўся, разбураны ў вайну.
#архітэктурабсср
Фота вясёлага будаўніка, падобнага на Джэкі Чана, на будоўлі Дома Ўрада ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" 1931 года.
Дарэчы, Дом Урада, які дагэтуль з'яўляецца ледзь не самым вялікім па ўнутранай плошчы адміністрацыйным будынкам у Беларусі, быў пабудаваны без прымянення пад'ёмных кранаў (першыя краны на будоўлях сталіцы з'явіліся толькі ў 1940 годзе). Уся цэгла і іншыя будматэр'ялы дастаўляліся на вышыню з дапамогай такіх вось драўляных "заплечнікаў", як у будаўніка на фота.
#фотабсср
Абяцаны скан фотаальбома выпускнікоў Камуністычнага ўніверсітэта імя Леніна 1931 года.
Забіраць тут (памер амаль 1 ГБ): https://disk.yandex.by/d/d-sF2cDBQiSaew
#фотабсср
Фотаздымак з альбома 1931 года з відам на будынак Камуністычнага ўніверсітэта і вуліцу Універсітэцкую (пасля 1934 вул.Кіарава) у Менску і прыкладны сучасны ракурс з Яндэкс-панарам.
#фотабсср
Закінуты кальвінскі збор у Дзяржынску на фота меркавана 1930-х гадоў (да нашага часу не захаваўся).
Крыніца: фэйсбук Ігара Батаніка.
#звязда
Заметка ў газеце "Звезда" №133 1927 года пра аварыйную пасадку французскіх лётчыкаў паміж вёскамі Маляўкі і Лукашы пад Ракавам недалёка ад старой савецка-польскай мяжы (цяпер раён МКАД-2).
#звязда
Разбудзіце мяне праз сто гадоў і спытайце, што адбываецца, я скажу: "Вялікая залева ў Мінску затапіла Нямігу" :)
Заметка з газеты "Звезда" №134 1927 года.