#архітэктурабсср
Другі варыянт праекта галоўнага будынка Беларускай Акадэміі навук у Менску ад архітэктара Георгія Лаўрова (малюнак 1). Менавіта гэты праект быў пасля ад'езду Лаўрова са сталіцы БССР перароблены архітэктарам Іосіфам Лангбардам - дададзена знакамітая каланада (малюнак 2) - і рэалізаваны напрыканцы 1930-х гадоў.

Дарэчы, аднін з двух карпусоў, якія звязаныя з галоўным корпусам Акадэміі навук пераходамі ў праекце Іосіфа Лангбарда (яны ў выніку не былі пабудаваныя) - хутчэй за ўсё павінны быў стаць музеем Беларускай Акадэміі навук. Захавалася выява фасада гэтага праекта Лангбарда, па якой можна вызначыць вялікую ступень падабенства да тых карпусоў.

Вялікі артыкул даследчыка гісторыі шашак у Беларусі Віталя Аніські прысвечаны 100-годдзю з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі Беларусі: газетная хроніка шашачанага руху за 1924-1929 гады.
https://telegra.ph/Da-100-goddzya-z-chasu-zasnavannya-shahmatna-shashachnaj-sekcy%D1%96-Belarus%D1%96-pachatak-09-04

Telegraph
Да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі Беларусі: пачатак
Шахматная секцыя пры Вышэйшым савеце фізічнай культуры Беларусі была створана ў пачатку мая 1924 года. Яе старшынёй стаў Радзівон Шукевіч-Траццякоў (падрабязней пра яго і іншых кіраўнікоў секцыі – у адным з наступных матэрыялаў). Цяжка цяпер сказаць, чаму…
#архітэктурабсср
Гомель, 1930 год, від на перакрыжаванне вул.Сялянскай і вул.Пушкіна і на "шэры дом", пабудаваны для чыгуначнікаў паводле праекта 1927 года ад архітэктара С.Шабунеўскага.

Forwarded from Скарб: генеалогия в Беларуси
Немного занятного чтива разбавит Вашу новую неделю. Как же без отжигов в нашем любимом Бобруйском районе? Без них никуда.
"Контрреволюционные элементы, чувствуя отсутствие бдительности, обнаглели до того, что огнетушитель, висевший около амбара, наполнили бензином"
Источник: Ф. 4-П. Оп. 1. Д. 12896 (НАРБ)
#генеалогия #источники #НАРБ

#звязда
Распаўсюджаны ў беларускай савецкай прэсе 1920-х рэкламны ход з, так сказаць, "серыяльнай" рэкламай - калі ў першых нумарах тое, што рэкламуецца, падаецца як загадка, і толькі бліжэй да канца рэкламнай кампаніі расказываецца, што гэта такое.
Прыклад рэкламы кінастужкі з УССР пад назвай "П.К.П." на старонках газеты "Звезда" у нумарах 120, 121 і 122 1927 года.

Цікавы факт, як піша газета "Звезда" №207 ад 11 верасня 1926 года (роўна 98 гадоў таму), у менскай гасцініцы "Еўропа" была адноўлена праца ліфта, які не працаваў з часоў рэвалюцыі. Дарэчы, гэта быў першы ліфт у горадзе, усталяваны ў 1913 годзе.

Артыкул да 60-годдзя з дня нараджэння Фелікса Дзяржынскага, апублікаваны ў газеце "Звязда" №210 ад 11 верасня 1937 года.
Артыкул да 60-годдзя з дня нараджэння Фелікса Дзяржынскага, апублікаваны ў газеце "Звязда" №210 ад 11 верасня 1937 года.
#архітэктурабсср
Бываюць странныя збліжэнні, так сказаць.
Будынак Мурманскай мараходнай вучэльні 1932 года пабудовы нагадаў мне першапачатковы варыянт праекта галоўнага корпуса Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) у Менску ад архітэктара Г.Лаўрова, які таксама быў распрацаваны на пачатку 1930-х (у 1932 годзе распачалася яго пабудова, але ў спрошчаным выглядзе).
Зрэшты, падабенства ўмоўнае, проста прымененыя адныя і тыя ж архітэктурныя прыёмы характэрныя для канструктывізма ў цэлым (напрыклад, тая ж менская фабрыка-кухня мае такое ж закругленне), да таго ж здымак вучэльні я адлюстраваў па гарызанталі - у рэальнасці крыло з закругленнем "глядзіць" направа.

#чырвонаябеларусь
"Менск будуецца" - вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №14 1931 года.