Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кнігібсср
Вокладкі чатырохтомніка твораў Цішкі Гартнага (Зміцер Жылуновіч), выдадзенага Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі ў Менску ў 1929-1932 гадах.
Увесь збор твораў ёсць на Вікікрыніцах.
#фотабсср
Штат палітшколы г.Навабеліцы (цяпер у складзе Гомеля) Гомельскай вобласці, 1927 год.
На сцяне можна пабачыць плакат з лозунгам на ідыш.
#іскрыільліча
Воклада піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №10 1940 года.
#рабочий
3 верасня 90 гадоў таму.
Шапка менскай газеты "Рабочий" ад 3 верасня 1934 года.
#архітэктурабсср
Другі варыянт праекта галоўнага будынка Беларускай Акадэміі навук у Менску ад архітэктара Георгія Лаўрова (малюнак 1). Менавіта гэты праект быў пасля ад'езду Лаўрова са сталіцы БССР перароблены архітэктарам Іосіфам Лангбардам - дададзена знакамітая каланада (малюнак 2) - і рэалізаваны напрыканцы 1930-х гадоў.
#архітэктурабсср
Дарэчы, аднін з двух карпусоў, якія звязаныя з галоўным корпусам Акадэміі навук пераходамі ў праекце Іосіфа Лангбарда (яны ў выніку не былі пабудаваныя) - хутчэй за ўсё павінны быў стаць музеем Беларускай Акадэміі навук. Захавалася выява фасада гэтага праекта Лангбарда, па якой можна вызначыць вялікую ступень падабенства да тых карпусоў.
#архітэктурабсср
Гомель, 1930 год, від на перакрыжаванне вул.Сялянскай і вул.Пушкіна і на "шэры дом", пабудаваны для чыгуначнікаў паводле праекта 1927 года ад архітэктара С.Шабунеўскага.
Немного занятного чтива разбавит Вашу новую неделю. Как же без отжигов в нашем любимом Бобруйском районе? Без них никуда.

"Контрреволюционные элементы, чувствуя отсутствие бдительности, обнаглели до того, что огнетушитель, висевший около амбара, наполнили бензином"

Источник: Ф. 4-П. Оп. 1. Д. 12896 (НАРБ)

#генеалогия #источники #НАРБ
#звязда
Распаўсюджаны ў беларускай савецкай прэсе 1920-х рэкламны ход з, так сказаць, "серыяльнай" рэкламай - калі ў першых нумарах тое, што рэкламуецца, падаецца як загадка, і толькі бліжэй да канца рэкламнай кампаніі расказываецца, што гэта такое.
Прыклад рэкламы кінастужкі з УССР пад назвай "П.К.П." на старонках газеты "Звезда" у нумарах 120, 121 і 122 1927 года.
#звязда
Цікавы факт, як піша газета "Звезда" №207 ад 11 верасня 1926 года (роўна 98 гадоў таму), у менскай гасцініцы "Еўропа" была адноўлена праца ліфта, які не працаваў з часоў рэвалюцыі. Дарэчы, гэта быў першы ліфт у горадзе, усталяваны ў 1913 годзе.
#звязда
Артыкул да 60-годдзя з дня нараджэння Фелікса Дзяржынскага, апублікаваны ў газеце "Звязда" №210 ад 11 верасня 1937 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №12 1925 года.
#архітэктурабсср
Бываюць странныя збліжэнні, так сказаць.
Будынак Мурманскай мараходнай вучэльні 1932 года пабудовы нагадаў мне першапачатковы варыянт праекта галоўнага корпуса Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) у Менску ад архітэктара Г.Лаўрова, які таксама быў распрацаваны на пачатку 1930-х (у 1932 годзе распачалася яго пабудова, але ў спрошчаным выглядзе).
Зрэшты, падабенства ўмоўнае, проста прымененыя адныя і тыя ж архітэктурныя прыёмы характэрныя для канструктывізма ў цэлым (напрыклад, тая ж менская фабрыка-кухня мае такое ж закругленне), да таго ж здымак вучэльні я адлюстраваў па гарызанталі - у рэальнасці крыло з закругленнем "глядзіць" направа.