#звязда
Перадавіца святочнага нумара газеты "Зьвязда", прысвечанага 10-й гадавіне выдання, 9 жніўня 1927 года.

#зарязапада
Віцебск часоў НЭПа. 1926 год.
- Непралазны бруд на Полацкім рынку.
- П'яныя прастытуткі на начным чыгуначным вакзале.
- Хуліганы зрываюць насценгазеты, якія іх выкрываюць.
Заметка з газеты "Заря Запада" ад 22 красавіка 1926 года (знайшоў С.Марціновіч).

Шмат цікавостак зберагае канал Куфар старажытнасцяў.
Там мноства звестак і пра стогадовую даўніну.
А на здымках Вашай увазе:
✍️ як Купала адпачываў у гасцініцы.
✍️ Як Колас ратаваўся ад павадка.
✍️ Якія крутыя будынкі ў Мінску зіхацелі рознымі агнямі.
і шмат што яшчэ.
Дык падпісвайцеся. І шануйце сваё.
t.me/kufar_starazytnasc

Вокладка і тытульны ліст зборніка "Пастаноў Першага з'езду Саветаў СССР", выдадзенага на беларускай мове ў Маскве ў 1923 годзе.
Крыніца: кніга цалкам на сайце электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

#рабочий
Сталоўкі Менска на пачатку 1931 года. Заметка з газеты "Рабочий" №27 1931 г.

Гарачыя туры і кошты на іх з рэкламы ў менскай газеце "Рабочий" №108 1936 года.

Падчас прагляду міжваенных газет натыкнуўся на адзін факт з біяграфіі мінскага архітэктара Герасіма Якушкі, які не згадваецца ні ў воднай ягонай біяграфіі. Напрыклад, той жа гісторык архітэктуры В.Чарнатаў пісаў, што Якушка быў галоўным архітэктарам Мінска з 1936 па 1941 год без перапынкаў.
Але ў газеце "Звязда" №122 ад 29 мая 1937 знайшоўся артыкул "Закрылася ўсебеларуская канферэнцыя архітэктараў", які амаль цалкам прысвечаны выкрыванню Якушкі, як "шкодніка, контрэвалюцыянера і кулацкага памагатая". Да цкавання архітэктара далучыўся сам Іосіф Лангбард, які прыехаў на канферэнцыю з Ленінграда: "...ён [Якушка] увогуле не заслугоўвае гэтага высокага і ганаровага ў нашай краіне звання [архітэктара]".
Іншыя калегі па мастацкаму цэху не засталіся ў баку, у артыкуле пералічаны архітэктары Воінаў, Барысаў, Жадовіч, скульптар Бембель і іншыя, хто "рашуча асудзіў антысавецкае выступленне Якушкі".
Працяг ніжэй.

Пачатак вышэй.
У выніку канферэнцыя пастанавіла выключыць Якушку з Саюза архітэктараў і зняць з пасады гарадскога архітэктара (пра што згадваецца яшчэ ў газеце "Рабочий" №151 1937 года).
Дык вось, здавалася, 1937 год, Якушка выкрыты як "шкоднік", выключаны з Саюза і зняты з пасад, ягоная біяграфія павінна была скончыцца ў гэтым годзе ўзгадкай у растрэльным спісе, але нічога такога.
Ужо ў 1939 годзе ў газеце "Советская Белоруссия" №275 у артыкуле пра стварэнне ў Мінску гарадскога возера (будучае Камсамольскае возера) Герасім Якушка ўзгадваецца як гарадскі архітэктар. І далей ў пазнейшых артыкулах ад 1939 і да пачатку вайны ён узгадваецца спрэс як галоўны архітэктар Мінска.
Вось і застаюцца пытанні: як яму ўдалося вярнуцца на сваю пасаду, пасля такога разгрому, які быў зладжаны на канферэнцыі 1937 года і ў якім, нагадваю, удзельнічаў сам Лангбард? Што рабіў Якушка ў гэты перыяд з мая 1937 да лістапада 1939? Ці быў ён рэпрэсаваны, а потым апраўданы? Чаму ў біяграфіі архітэктара гэты эпізод не згадваецца?

#архітэктурабсср
Менскія журналісты адразу неўзлюбілі будынак клуба харчавікоў, які быў пабудаваны паводле праекта маскоўскага архітэктара Антона Бурава ў 1927-1929 гадах на рагу вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай. Журналіст "Звязды" 1929 года Оршын параўноўвае клуб з турмой, а неназваны архітэктурны крытык з той жа "Звязды" 1936 года адносіць будынак да "стылю каробак і перагародак" (дарэчы, у 1936 знешні выгляд будынка памяняўся - быў надбудаваны паверх).
Але калі б клуб харчавікоў захаваўся да нашага часу ў нязменным выглядзе - то гэта была б перліна савецкага канструктывізма Мінска. Дарэчы, пэўная частка будынка такі захавалася - рэшткі клуба пасля вайны былі перабудаваныя ў кінатэатр "Перамога".
Напрыканцы прыведзена 3D-рэканструкцыя клуба ад Жуцяева і Палонскага.