Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
684 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Здымак разбомленнага немцамі ў 1941-м раёна перакрыжавання вуліц Далгабродскай (Казлова) і Савецкай (будучага праспекта Незалежнасці), які апублікаваў канал "Минск и минчанин" (фота 1), нагадаў мне пра адну загадку.
У асабістым фондзе архітэктара Наталлі Макляцовай у БДАНТД захоўваюцца выявы праекта дома (фота 2, 3), які павінны быў знаходзіцца каля яе Дома Спецыялістаў (вялікі будынак у цэнтры першага здымка), але не быў пабудаваны. Загадка ў тым, што на нямецкім фота на пярэднім плане перад Домам Спецыялістаў бачная будаўнічая пляцоўка і часткова выведзеныя падмуркі - але падмуркі гэтыя не супадаюць абрысамі з праектаваным будынкам з фонда Макляцовай. І яшчэ цікава тое, што на выяве з генплана гэтага ж месца, якая датуецца 1940 годам (фота 4), будынка тут зусім няма.
Магчыма, ад першапачатковага праекта сярэдзіны 1930-х, адмовіліся, але пасля 1940 года распрацавалі новы і па ім пачалі будаваць ужо ў 1941 годзе, але не паспелі завяршыць. Гэты праект яшчэ трэба знайсці.
Здание завода медпрепаратов 1929 г. п.
БГАНТД, Ф. 221
#архітэтурабсср
Будаўніцтва элеватара ў Віцебску на фота пачатку 1930-х гадоў і від на ўзарваны немцамі пры адступленні элеватар на фота 1945 года (крыніца: ФБ-суполка "Ратуша музейная").
Міжваенны будынак віцебскага маслазавода (на фота правей) захаваўся да нашых дзён.
5 июня в 17:00 в средокрестии Национального художественного музея Республики Беларусь (ул. Ленина, 20) состоится торжественное открытие выставки «Ю. Пэн, Я. Кругер. Художественные школы Беларуси».

В 2024 году исполняется 170 лет со дня рождения художника Ю. М. Пэна и 155 лет со дня рождения Я. М. Кругера, художников-педагогов, основоположников профессионального художественного образования на территории современной Беларуси, основателей частных школ рисунка и живописи в Витебске и Минске. Для многих своих учеников они стали первыми и самыми важными педагогами в их жизни.

Выставка «Ю. Пэн, Я. Кругер. Художественные школы Беларуси» создана на основе живописных, графических, скульптурных произведений из собраний учреждения «Национальный художественный музей Республики Беларусь» и учреждения культуры «Витебский областной краеведческий музей».

Выставка будет экспонироваться по 18 августа в выставочном корпусе (ул. К. Маркса, 24).

https://artmuseum.by/ru/events-news/iu-pen-ia-kruger-mastatckiia-shkoly-belarusi
#фотабсср
Дрэзіна на базе легкавога аўтамабіля на станцыі Забалоцінка, участак чыгункі Віцебск - Смаленск. Фота зроблена ў перыяд паміж 1928 і 1931 годам.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №3 1937 года.
#звязда
"Гербалайф" і "Аземпік" ў даваеннай БССР.
Рэклама сродка ад атлусцення ў газеце "Звязда" №178 1940 года.
#кнігібсср
Вокладка перакладу на беларускую мову "Антыгоны" Сафокла, Менск, 1926 год (фота М.Нікалаеў).
Поўны тэкст на Вікікрыніцах.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Канал @archive1931 падзяліўся выявамі праекта драўлянага стадыёна "Дынама" ў Менску сярэдзіны 1930-х (архітэктары Мухарынскі і Рожын).
Стадыён быў пабудаваны паводле гэтага праекта, захаваліся яго фотаздымкі канца 1930-х гадоў. Стадыён згарэў падчас нямецкіх бамбардыровак першых дзён вайны. Пасляваенны стадыён "Дынама" быў пабудаваны трохі на іншым месцы.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Яшчэ ў праекце менскага стадыёна "Дынама" архітэктараў Мухарынскага і Рожына, якім падзяліўся канал @archive1931, абнаружыўся праект драўлянага будынка ціра, каторы, як высветлілася, таксама быў пабудаваны і на каторы я раней не звяртаў увагі. На дадзены момант вядомы толькі адзін даваенны фотаздымак з гэтым цірам. Сам будынак таксама згарэў у першыя дні вайны разам з усім даваенным комплексам стадыёна "Дынама".