Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №1 1934 года.
#архітэктурабсср
Пашатнуліся асновы, разверзліся бездны. Аказваецца можа быць так, што знакаміты дом-камуну па пр.Леніна ў Гомелі, які з'яўляецца перлінай беларускай міжваеннай архітэктуры, праектаваў не Станіслаў Шабунеўскі (галоўны гомельскі архітэктар з дарэвалюцыйных часоў і да 1930 года), а толькі ягоны вучань - Рыгор Ханін.
Супрацоўнікі гомельскага музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля атрымалі ад сям'і Ханіна копію малюнка візуалізацыі праекта дома-камуны толькі з адным подпісам - а менавіта з подпісам архітэктара Ханіна. Адсюль можа вынікаць тое, што ён быў адзіным аўтарам праекта, а не суаўтарам, як пішуць некаторыя крыніцы. Напрыклад, Воінаў А.А. у кнізе пра Жыллёвае будаўніцтва у БССР пазначае Ханіна, як суаўтара Шабунеўскага, а Чарнатаў В.М. - аўтар кнігі пра Шабунеўскага - увогуле не згадвае Ханіна ў сувязі з домам-камунай.
#рэчыбсср #зарязапада
Віцебскі гісторык Валеры Шышанаў у сваім "Фэйсбуку" піша пра эмблему і значак 2-га Беларускага Дзяржаўнага тэатра ў Віцебску:
"21 ноября 1926 г. в Витебске начал свою деятельность Белорусский государственный театр - 2 (по-белорусски - "Беларускі дзяржаўны театр", БДТ). То что у театра была своя эмблема известно - на шите варяжского типа был помещен цветок василька на фоне сияющей звезды, внизу - скрещенные серп и молот, вверху - аббревиатура "БДТ-2".
Но вот в Государственном центральном театральном музее имени А.А. Бахрушина обнаружилась фотография артистки театра Янины Казимировны Глебовской (1901-1978). На лацкане ее пиджака прикреплен значок. Изображение на значке не очень разборчиво, но по форме и контурам эмблема театра угадывается.
В настоящее время ни одного экземпляра значка неизвестно. Но может быть открытие впереди?"
#зарязапада
Галівудскія фільмы дрэнна ўплывалі на беларускую моладзь і сто гадоў таму)
Карыкатура з віцебскай газеты "Заря Запада" №275 1926 года.
#кнігібсср
Буклет "Освобожденная Беларусь" 1940 года.
Крыніца: антыкварная крама "Буквіца".
#савецкаябеларусь
Віцебск праз год і чатыры месяцы пасля далучэння да БССР - зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №164 ад 23 ліпеня 1925 года.
#фотабсср
Артысты Дзяржцырку ў Віцебску, 1933 год.
Минская гидрометеорологическая обсерватория
БГАНТД, Ф. 105
Forwarded from Realt
Редкое предложение. В красном довоенном доме у «Динамо» продают квартиру с окном в ванной

Многие минчане наверняка видели красную трехэтажку напротив стадиона «Динамо». Со стороны можно подумать, что этот дом дореволюционный. Но нет, это конструктивистское здание 1927 года. Этот стиль также называют модернизмом первой волны. Дом был частью жилищного кооператива научных работников БГУ «Искра».

https://realt.by/news/article/38595/?utm_source=telegram&utm_medium=social
#рэчыбсср
Білет першай усебеларускай грашовай латарэі, 1926 год.
Вокладка ўсесаюзнага выдання кнігі прафесара Арона Залкінда "Половое воспитание юных пионеров", 1930 год.
Не знаходзіў інфу, ці перакладалі гэтую кнігу на беларускую мову і ці выдавалі ў БССР.