Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#звязда #савецкаябеларусь
Аказваецца ў 1929 годзе беларускія газеты віншавалі Сталіна з 50-годдзем двойчы.
Першы раз 26 лістапада ў партыйнай "Зьвяздзе" і ЦВК-шнай "Савецкай Беларусі" было апублікавана вітанне ЦК КП(б)Б да Сталіна з нагоды яго 50-годдзя.
Другі раз тыя ж газеты павіншавалі правадыра ўжо 21 снежня (афіцыйная дата яго нараджэння) вялікімі святочнымі разваротамі.
Што здарылася 26 лістапада і чаму партыйнае віншаванне пайшло ў прэсу амаль на месяц раней часу, я не ведаю, але можа быць менавіта гэты выпадак стаў прычынай зняцця Яна Гамарніка з пасады першага сакратара ЦК КП(б)Б як раз у лістападзе 1929 года.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Памылка друку (не цалкам адціснулася літара "Т") прывяла да змяшчэння сэнсу загалоўка ў бок баявых адзінаборстваў.
"Савецкая Беларусь" №2 1929 года.