Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#звязда
Пераднавагодняя рэклама ў газеце "Звязда" ў 1936-1939 гадах.
#звязда
Чатыры старонкі са святочнага нумара газеты "Зьвязда" №301 1928 года, прысвечанага 10-годдзю абвяшчэння БССР. Фотаілюстрацыі на старонках складаюцца ў чатыры вялікія літары БССР.
Forwarded from Мінскія рэчы
1920–30-я гады ўвайшлі ў гісторыю савецкай паўсядзённасці як пераломны перыяд рэканструявання звыклай сістэмы зімніх святаў.

Пасля спроб увядзення «камсвятак» і забароны калядных ёлак у рамках антырэлігійнай кампаніі, у 1935 годзе святочнаму дрэву было дазволена вярнуцца ў дамы для адзначэння Новага года.

Маленькія дзеці, якія не заспелі Калядаў, маглі наогул не ведаць нічога пра звычай упрыгожвання ёлкі. Таму ў дзіцячай кніжцы «Навагодняя ёлка» 1938 года (якую мы таксама знайшлі на гарышчы аднаго з дамоў на Паўночным) можна было знайсці некаторыя звесткі пра тое, што за свята Новы год, якія ўпрыгожванні зрабіць для ёлкі і хаты, якія песенькі і вершыкі вывучыць для ранішніка. Што цікава, кніжка аб'ядноўвае матэрыялы на беларускай і рускай мовах.

Мы запрашаем наведвальнікаў выставы «Свята ў вялікім горадзе» на Ракаўскай паспрабаваць зрабіць з паперы рэтраўпрыгожванні па стогадовай тэхналогіі: ланцужкі, ліхтарыкі, сняжынкі.
#іскрыільліча
Вокладка навагодняга нумара піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №1 1941 года.