Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіліся новыя цалкам распазнаныя і вычытаныя кнігі, выдадзеныя ў БССР у 1920-я гады:

1. Якуб Колас "Новая Зямля", Менск, 1923 (дарэчы, сёлета святкавалася 100 год гэтага выдання).

2. Мікалай Азбукін "Географія Эўропы", Масква-Ленінград, 1924.

3. Кузьма Чорны "Зямля", Менск, 1928.
#фотабсср
Былы касцёл Святой Троіцы пры кляштары Трынітарыяў у Оршы перабудаваны ў 1930-я ў аэраклуб (будынак не захаваўся, знесены ў 1950-я).
#советскаябелоруссия
Пладова-выгаднае віно: пачатак.
Зацемка з газеты "Советсткая Белоруссия" №236 1939 года (знайшоў В.Аніська).
#звязда
У працяг тэмы - рэклама беларускіх пладовых він у газеце "Звязда" №246 1939 года (знайшоў В.Аніська).
#фотабсср
Фотарэпартаж з польскага боку савецка-польскай мяжы ў раёне чыгуначных станцый Коласава (РПІІ) і Негарэлае (БССР), 1934 год.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №10 1926 года.
#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Працягваюцца працы па рэканструкцыі даваеннага адміністрацыйнага корпуса клінічанага гарадка (цяпер 1-я клінічная бальніца) у Мінску на вул.Броўкі 1.
Аб'ёмы лесвічных клетак прыведзены да габарытаў першапачатковага праекту, распрацаванага архітэктарам Георгіем Лаўровым у 1930 годзе. Таксама ў левай частцы будынка плануецца зрабіць пляцоўку на даху, як тое было запраектавана першапачаткова .
Forwarded from Звязда
«У мяне адразу ўзнікла жаданне вылепіць партрэты гэтых братоў»

Чамусьці так склалася, што аўтары самых вясёлых кніг у гісторыі чалавецтва мелі даволі сумны лёс... Аўтар кнігі «Запіскі Самсона Самасуя», якая дасюль змушае шчыра рагатаць кожнага, хто не пазбаўлены пачуцця гумару, не стаў выключэннем. Андрэй Шашалевіч, ён жа Андрэй Мрый, напісаў свой неверагодна вясёлы і неверагодна здзеклівы твор у 1929-м, калі пачыналася эпоха, якая гумару не разумела.

Гэтым летам Андрэю Мрыю спаўняецца 130 гадоў. Добрая нагода ўспомніць аўтара і яго незвычайную сям'ю.

zviazda.by
#людзібсср
У кнізе "Работы архитектурного факультета ВХУТЕМАСа" 1927 года сярод іншага размешчаны працы студэнта 2 курса Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытуту ў Маскве Івана Іосіфавіча Валадзько - беларускага архітэктара, аўтара будынка геафізічнай абсерваторыі ў Мінску пачатку 1930-х.