Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Віцебскі краязнаўца Сяргей Марціновіч вызначыў месцазнаходжанне страчанага аб'екта сціплага беларускага канструктывізма:
"Дзякуючы цікавай знаходцы Віктара Барысенкава - ваеннай аэрафотаздымцы Віцебска 1941 года, Задзвінскай частцы горада - нарэшце, высветлілася, дзе знаходзілася перадваенная чыгуначная бальніца ў Віцебску, пабудаваная ў 1934 годзе. Здымак яе будынка змясціла газета "Віцебскі пралетарый" 28 лістапада 1934 г.
Бальніца знаходзілася якраз на месцы сённяшняга аўтавакзала.
Перадваенны адрас бальніцы - вуліца Бальшавіцкая, 15 ("Справочник милиционера, 1938 г.")."
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіліся новыя цалкам распазнаныя і вычытаныя кнігі, выдадзеныя ў БССР у 1920-я гады:

1. Якуб Колас "Новая Зямля", Менск, 1923 (дарэчы, сёлета святкавалася 100 год гэтага выдання).

2. Мікалай Азбукін "Географія Эўропы", Масква-Ленінград, 1924.

3. Кузьма Чорны "Зямля", Менск, 1928.
#фотабсср
Былы касцёл Святой Троіцы пры кляштары Трынітарыяў у Оршы перабудаваны ў 1930-я ў аэраклуб (будынак не захаваўся, знесены ў 1950-я).
#советскаябелоруссия
Пладова-выгаднае віно: пачатак.
Зацемка з газеты "Советсткая Белоруссия" №236 1939 года (знайшоў В.Аніська).
#звязда
У працяг тэмы - рэклама беларускіх пладовых він у газеце "Звязда" №246 1939 года (знайшоў В.Аніська).
#фотабсср
Фотарэпартаж з польскага боку савецка-польскай мяжы ў раёне чыгуначных станцый Коласава (РПІІ) і Негарэлае (БССР), 1934 год.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №10 1926 года.
#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Працягваюцца працы па рэканструкцыі даваеннага адміністрацыйнага корпуса клінічанага гарадка (цяпер 1-я клінічная бальніца) у Мінску на вул.Броўкі 1.
Аб'ёмы лесвічных клетак прыведзены да габарытаў першапачатковага праекту, распрацаванага архітэктарам Георгіем Лаўровым у 1930 годзе. Таксама ў левай частцы будынка плануецца зрабіць пляцоўку на даху, як тое было запраектавана першапачаткова .