Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#фотабсср
Піянеры Менска вітаюць з'езд камуністычнай партыі БССР - фота з часопіса "СССР на стройке" №7-8 1930 года.
Дарэчы, расійская "Электранекрасаўка" (@electronekrasovka - алічбаваныя фонды бібліятэкі імя Некрасава ў Маскве) выклала ў вольны доступ адсканаваны нумар часопіса "СССР на стройке" №4 1933 года, які цалкам прысвечаны БССР. Пагартаць можна па спасылцы: https://electro.nekrasovka.ru/books/6215016
#кнігібсср
Вокладка выдання з серыі "Сялянская бібліятэка" кніга №1 І.Сцяпанава "Чыя вера правідловая і які бог праўдзівы", Менск, 1923 год.
#архітэктурабсср
Эксіз фасада будынка Дзяржбанка СССР у Менску архітэктара Георгія Гольца, 1927 год.
Банк быў пабудаваны на рагу вуліц Савецкай (цяпер пр.Незалежнасці) і Леніна, выгарэў у вайну і быў разабраны пасля пры рэканструкцыі Савецкай вуліы.
Крыніца: аўкыённы дом "Литфонд".
#кнігібсср
Вокладка кнігі з серыі "Бібліятэчка раотніцы і сялянкі" С.Шамардзіна "Правы сялянкі і савецкі суд", Менск, 1927 год.
#рэчыбсср
Школьны сшытак вырабніцтва добрушскай фабрыкі "Герой працы", 1920-я гады.
#архітэктурабсср
Першы дом Гарсавета архітэктара Станіслава Шабунеўскага ў Гомелі, таксама вядомы як "Дом рыбы" (сучасны адрас вул.Леніна 31) на фотаздымках розных часоў:
1. Праект з газеты 1928 года.
2-7. Фотаздымкі 1920-х-1930-х гадоў.
8. Фота часоў нямецкай акупацыі.
9. Сучасны стан.
Вокладка нотнага зборніка "Народные песни Западной Белоруссии", Масква, 1931 год.
#рабочий
Артыкул з газеты "Рабочий" №228 1928 года пра Першы беларускі з'езд працаўнікоў асветы РСФСР у Маскве, на якім разглядаліся пытанні развіцця беларускіх школ на тэрыторыі РСФСР.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
У Полацку на днях завяршылася рэканструкцыя будынка былога Дома Афіцэраў 1939 года пабудовы (фота 1-3 з сайта gorod214.by).
Што цікава, полацкі Дом афіцэраў не ўнікальны аб'ект, ён пабудаваны паводле тыповага праекта (практыка тыповага будаўніцтва ў вайсковай сферы была распаўсюджана ў СССР і ў 1930-я гады). Аналагічны будынак у Беларусі знаходзіцца на тэрыторыі вайсковага гарадка ў вёсцы Заслонава (да вайны Ласосніца) Лепельскага раёна (фота 4). Там будынак мае больш просты дэкор калон, але ў астатнім поўная копія полацкага.