Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Канал @archive1931 падзяліўся выявамі праекта драўлянага стадыёна "Дынама" ў Менску сярэдзіны 1930-х (архітэктары Мухарынскі і Рожын).
Стадыён быў пабудаваны паводле гэтага праекта, захаваліся яго фотаздымкі канца 1930-х гадоў. Стадыён згарэў падчас нямецкіх бамбардыровак першых дзён вайны. Пасляваенны стадыён "Дынама" быў пабудаваны трохі на іншым месцы.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Яшчэ ў праекце менскага стадыёна "Дынама" архітэктараў Мухарынскага і Рожына, якім падзяліўся канал @archive1931, абнаружыўся праект драўлянага будынка ціра, каторы, як высветлілася, таксама быў пабудаваны і на каторы я раней не звяртаў увагі. На дадзены момант вядомы толькі адзін даваенны фотаздымак з гэтым цірам. Сам будынак таксама згарэў у першыя дні вайны разам з усім даваенным комплексам стадыёна "Дынама".
#архітэктурабсср
Рэшткі будынка ціра пры стадыёне "Дынама" (пра каторы быў папярэдні пост) на фота з нямецкага самалёта ў ліпені 1941 года. Магчыма, будынак не цалкам быў драўляны, раз ад яго засталася каробка пасля пажару.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Эвалюцыя знешняга выгляду жылога дома на рагу вуліц Камсамольскай і Карла Маркса ў Менску: 1. Пабудова дома на фота з газеты "Зьвязда" 1930 года. 2. У часы нямецкай акупацыі, 1943 год. 3. Пасля вызвалення горада летам 1944 года (БДАНТД ф.77).…
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
У справе з праектам пасляваеннага аднаўлення жылога дома 1930 года, пабудаванага на рагу вуліц Камсамольскай і Маркса ў Мінску, у архіве БДАНТД (ф.3) знайшлося два фотаздымкі 1944 года, якія адлюстроўвалі стан будынка пасля вызвалення горада.
#звязда
Заметка пра поспехі беларусізацыі ў Народным камісарыяце ўнутраных спраў, "Звезда" №115 1927 года.
#фотабсср
Магілёў, клумба з партрэтам Сталіна ў Камсамольскім скверы, 1933 год.
#звязда
Рэклама дадатковых тыпаграфскіх паслуг для насельніцтва ад газеты "Зьвязда", 1929 год.
Дом Белпромпроекта по Академической улице
НАРБ, Ф. 4п
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала меней. Высветлілася, хто такі В.А.Касперскі – прызёр першых чэмпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) па рускіх шашках" - піша даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська:
https://telegra.ph/Kaspersk%D1%96ya-syamya-10-18
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай камсамольскай моладзі "Малады араты" №14 1926 года з партрэтам Фелікса Дзяржынскага.
#афішыбсср
Афішы выступа піяніста Якава Зака і дырыжора Лео Гінзбурга ў памяшканні клуба імя Сталіна (былы клуб харчавікоў, пасля вайны перабудаваны у кінатэатр "Перамога") 2 і 3 чэрвеня 1937 года.