Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Пожарное депо (1939 г. п.)
Личный архив Морозова Е.
БГАНТД, Ф. 10
Анкеты ўдзельнікаў чэмпіянату БССР
У НАРБ можна знайсці не толькі перапіс 1926 года, але і вось такія цудоўныя дакументы, якія адшукаў Vital Aniska:
“У НАРБ захоўваецца папка з матэрыяламі фіналу чэмпіянату БССР па міжнародных шашках 1968 года. Перамог Юрый Файнберг.
У справаздачы судзейскай калегіі турніру (Аркадзь Ракітніцкі, Генадзь Драбушэвіч) прыводзіцца размеркаванне ўдзельнікаў у наступных катэгорыях.

Узрост: 17-18 гадоў – 1, 19-22 – 2, 23-25 – 1, 26-30 – 7, 30 і старэй – 3.
Сацыяльнае становішча: рабочыя – 6, служачыя – 5, студэнты – 3.
Нацыянальнасць: яўрэі – 7, рускія – 4, беларусы – 3.

Захаваліся бланкі ўсіх партый і даволі падрабязныя анкеты ўдзельнікаў. У чэмпіянаце гулялі электрык, в.а. дацэнта інстытута, рэгуліроўшчык тэлеграфа, студэнты, кіраўнік групы НДІ, працаўнік трэста Мінпрамбуда, інжынер, наладчык радыёапаратуры, кіроўца тралейбуса, слесар-зборшчык”.
НАРБ, ф. 1163, воп. 1, спр. 1399.
#семейнаяистория #genealogy #шашки #вархивномпоиске #архив #генеалогия #НАРБ @poisk_predkov
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову (пераклад з нямецкай Алеся Дудара) кнігі Ф.Шыллера "Вільгельм Тэль", выдадзенай у БССР у 1934 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні дзіцячай музычнай школы г.Барысава, выдадзенае Плісу Майсею Абрамавічу 24 мая 1941 года.
#звязда
Артыкул у газеце "Звязда" №119 1935 года пра археалагічня даследванні замчышча ў вёсцы Гарадзішча, дзе па меркаванню археолагаў з Беларускай Акадэміі Навук першапачаткова ў Х-ХІ ст. знаходзіўся Менск.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Цікавая знаходка ў архіве БДАНТД: аказваецца дом па вул.Кірава, 19 ў Мінску, вядомы таксама як Дом энергетыкаў, пабудаваны ў 1929-30 гадах (фота 1) у першыя пасляваенныя гады думалі рэканструяваць з наданнем яго фасадам рысаў ужо больш пышнай пасляваеннай псеўдакласічнай архітэктуры - такі праект быў распрацаваны ў 1946 годзе ў Белдзяжпраекце (фота 2). Але нейкім дзіўным чынам праект не пайшоў у работу і будынак захаваў свой арыгінальны выгляд, характэрны для архітэктуры пачатку 1930-х (фота 3).
Спісывай, але не рыхт у рыхт...
На сайце музея Акадэміі мастацтваў Пецярбурга знайшоўся праект Залі народных сходаў 1906 года ад архітэктара Перацятковіча Мар'яна Мар'янавіча (1872-1916), які нешта вельмі нагадвае)
З гэтай нагоды паўстае пытанне, ці не быў гэты праект крыніцай натхнення для савецкіх архітэктараў, якія ў 1930-я прыняліся праектаваць "цыліндрычныя" тэатры? І Лангбард тут не адзіны, хто прыгадваецца, бо на конкурс опернага тэатра ў Мінску 1933 года не толькі ён прапанаваў будынак у форме цыліндраў пастаўленых адзін на адзін, былі яшчэ "цылідрычныя" праекты Ноя Троцкага і братоў Бархіных. Але ж ягоны праект найбольш падобны да праекта Перацятковіча 1906 года.
Перацятковіч у 1906 скончыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбурзе (праект залі ягоная дыпломная праца), а пазней і сам там выкладаў, прычым, як раз у тыя гады, калі там вучыўся Лангбард (1907-1914). Ці не падгледзеў студэнт у выкладчыка тоё-сёе, ці не узяў на ўзбраенне творчы метад старэйшага калегі? Мне здаецца, гэтая тэма вартая даследвання.
Спецыялісты кажуць, што абодва архітэктары маглі абапірацца на класічную рымскую спадчыну і таму ў іх так падобна і атрымалася. Прыводзяць прыклады маўзалееў Адрыяна і Аўгуста з такімі ж цыліндрычнымі формамі. Але ж, як па мне, паміж праектамі Перацятковіча і Лангбарда нашмат больш агульных рысаў, чым паміж імі і рымскімі маўзалеямі (колькасць і прапорцыі цыліндраў, сіметрычныя прыбудовы па баках, парадная лесвіца і, нарэшце, "вушы" на версе, такіх "вушэй" у рымлян не было). Гэта я да таго, што калі б архітэктары незалежна адзін ад аднаго натхняліся гэтым рымскім узорам (ці нейкімі іншымі) ў іх наўрад ці атрымаліся настолькі падобныя праекты. Тут нешта не чыста.
Школа №18, 1940 г. (типовой проект на 880 учащихся)
НАРБ, Ф. 4п
Проект послевоенного восстановления БГАНТД, Ф. 3
#архітэктурабсср
Учора здарылася яшчэ адно архітэктурнае адкрыццё - на расійскім музейным дзяржкаталогу з'явіўся здымак падпісаны, як "будынак аэрапорта ў Менску 1936-1938 гг" (тут нічога дзіўнага, падобны здымак публікаваўся ў беларускай прэсе ў 1936 годзе - пра гэта я ўжо пісаў). Адкрыццём стала тое, што будынак гэты аказаўся тыповым: аналагічныя аэрапорты былі пабудаваныя як мінімум у Душанбэ (фота 2) і Омску (фота 3-5). Там будынкі захаваліся да нашага часу, праўда, са значнымі зменамі ў выглядзе (фота 6, Омск).
Адзінае, застаецца пытанне, дзе такі будынак аэрапорта знаходзіўся ў Менску фізічна? Бо здаўна быў вядомы зусім іншы даваенны павільён менскага аэрапорта (фота 7), які быў знесены некалькі гадоў таму. Па габарытах ён значна большы за той тыповы аэрапорт з першага здымку і выгляд мае такі грунтоўны і сіметрычны, што сказаць, што гэта перабудова старога будынку цяжка. Тут, мабыць, свой арыгінальны праект. На АФЗ 1941 таксама нічога падобнага на стары будынак няма. Таму загадка яшчэ застаецца.