Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#беларускаяработніца
Вокладка святочнага нумара часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года, прысвечанага святу 8 сакавіка.
#беларускаяработніца
Фотакалаж з лозунгамі да 8 сакавіка з разварота часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года.
#беларускаяработніца
Жанчына-інжынер на вокладцы часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №7 1930 года.
#звязда
У гэтым 2024-м годзе святкуецца 100-годдзе беларускага кіно, а вось што пісалі газеты на 2-годдзе кінастудыі Белдзяржкіно (у будучым Беларусьфільм).
"Звезда" №297 1926 года.
#архітэктурабсср #звязда
У працяг тэмы юбілеяў - роўна 85 гадоў таму 10 сакавіка 1939 года быў урачыста адчынены будынак Вялікага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Менску (архітэктар І.Лангбард).
#кнігібсср
Вокладка зборніка апавяданняў для дзетак ад Якуба Коласа "Першыя крокі", Менск, 1925 год.
#архітэктурабсср
Тое, як выглядаў самы першы пасажырскі павільён менскага аэрапорта, вядома толькі па аднаму здымку дрэннай якасці, які публікаваўся ў беларускіх газетах у 1936 годзе. Прычым, што цікава, фотаздымкі ў "Зьвяздзе" і ў бабруйскай газеце "Комуніст" (знайшоў В.Аніська) адлюстраваны адносна вертыкальнай восі - такім чынам становіцца незразумела, які з гэтых ракурсаў правільны.
#рабочий
Барацьба жанчын з белапалякамі ў рамане Горкага "Маці" і беларускі пісьменнік Іосіф Колас - крытычны артыкул пра якасць адукацыі настаўніц у Крычаўскім педтэхнікуме з газеты "Рабочий" №55 1935 года.
#звязда
Роўна 100 гадоў таму падпісаннем рэзалюцыі VI Усебеларускага надзвычайнага з'езда Саветаў БССР 13 сакавіка 1924 года завяршылася юрыдычнае афармленне першага ўзбуйнення БССР. У склад Савецкай Беларусі былі вернуты большыя часткі Віцебскай і Гомельскай губерній, а таксама невялікая частка Смаленскай губерні.
Перадавіца газеты "Звезда" №60 ад 12 сакавіка 1924 года.
Forwarded from Звязда
Выстава «100 гадоў камсамолу Заходняй Беларусі» адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь

На ёй можна ўбачыць шмат цікавостак, напрыклад, друкарскае абсталяванне, фатаграфіі, выпускі газет, а таксама асабістыя рэчы Сяргея Прытыцкага.

Часовая экспазіцыя будзе працаваць да канца красавіка, пасля чаго адправіцца ў падарожжа па ўсёй Беларусі.

Фотарэпартаж на zviazda.by
Эмблема выдавецтва пры ЦВК БССР з часопіса "Савецкае будаўніцтва" №1 1924 года.
Методы Остапа Бендера были актуальны и в 1930-е годы.
"Рабочий" №55 1935.
Forwarded from Звязда
Як ствараліся і змяняліся Канстытуцыі Савецкай Беларусі

15 сакавіка мы будзем адзначаць 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Асноўнага Закона нашай незалежнай краіны, які, уласна, і гарантуе яе суверэнітэт і незалежнасць. Згадваючы гэту найважнейшую для беларускай дзяржаўнасці дату, варта ўспомніць і пра «папярэднікаў» Канстытуцыі незалежнай Беларусі.

zviazda.by
Канстытуцыя 1927.pdf
8.4 MB
#кнігібсср
Поўны тэкст Канстытуцыі БССР узору 1927 года.
Цікавосткі Канстытуцыі БССР 1927 года:
1. У ёй упершыню (у Канстытуцыі 1919 года такога пункту не было) было пазначана, што сталіцай краіны з'яўляецца горад Менск (у Мінск яго перайменуюць толькі летам 1939 года).
2. У тэксце канстытуцыі замацоўвалася наяўнасць чатырох дзяржаўных моў: беларускай, яўрэйскай (ідыш), рускай і польскай.
3. 4-ты артыкул канстытуцыі БССР пацвярджаў права рэспублікі на вольны выхад з СССР.