Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Проект памятника Освобождения Западной Беларуси Красной Армией, 1940 год. Скульптор Николай Томский. Эта масштабная скульптурная композиция (внизу человеческая фигура) должны была быть установлена в Минске на новой центральной площади.
BLR. Рэкамендую падпісацца на канал «Красный Фронтовик». Гэта канал калінінградскага журналіста Івана Маркава пра гісторыю Чырвонай арміі і яе саюзнікаў, пра грамадзянскія войны пачатку ХХ стагоддзя, пра еўрапейскіх антыфашыстаў і іх ворагах, аб прапагандзе і палітычным мастацтве.
Публікацыі - толькі на падставе гістарычных дакументаў (у тым ліку з асабістага архіву): фотаздымкаў, выразак з газет і часопісаў, мемуарнай літаратуры. І ніякага капіпасту.

RUS. Рекомендую подписаться на «Красный Фронтовик». Это канал калининградского журналиста Ивана Маркова об истории Красной армии и ее союзниках, о гражданских войнах начала XX века, европейских антифашистах и их врагах, о пропаганде и политическом искусстве.
Публикации - только на основании исторических документов (в том числе из личных архивов): фотографий, вырезок из газет и журналов, мемуарной литературы. И никакого копипаста.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Читатели заметили, что скульптура Томского предназначалась для Белостока. В качестве главного аргументы - эта газетная вырезка. Но ☝🏻Во-первых, я писал о конкурсе на памятник Освобождению и там были представлены работы скульпторов из РСФСР, но Николая Томского не было. Во-вторых, нет выходных данных этой вырезки, скорее всего, это общесоюзная пресса и там могли допустить неточность. В-третьих, сам масштаб монумента для Белостока громадный, сравните с представленными на конкурс другими проектами. По высоте. вполне сопоставим с Монументом Победы Короля и Заборского. В любом случае, вопрос открыт.
#рэчыбсср
Пасведчанне заслужанага ўрача БССР Скалабана Хрысанфа Семёнавіча, выдадзенае 24 лютага 1941 года.
Крыніца: Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка.
#фотабсср
Калі купіў новы iPhone:)
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №22 1928 года.
#звязда
"Хаўер" (калі вы памятаеце пра такі цыклон, каторы накрыў Беларусь у 2013-м) 1926 года. Апісанне снежнай стыхіі з газеты "Звезда" №33 1926 года.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду міжваеннага жылога дома на вуліцы Кірава, 28 у Гомелі, пабудовы прыкладна канца 1920-х, пачатку 1930-х:
1. Фота 1940 года з партыйнага архіва НАРБ.
2. Фота канца 1940-х з асабістага фонда арх.Наталлі Макляцовай ў БДАНТД.
3-4. Фота Яўгена Марозава 2002 года.
4. Фота аўтара 2013 года.
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша:
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала менш. На здымку - прызёр першых чемпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) Вадзім Антонавіч Касперскі.
Раней былі вядомы толькі яго ініцыялы і больш нічога. Я меркаваў, што ён брат вядомага беларускага шахматыста Антона Касперскага, а аказалася, што сын. Фатаграфію сёння даслаў унук Вадзіма Касперскага, таксама Вадзім.
Вялікі дзякуй Алене Кароўчанка (тг-канал "ПОИСК ПРЕДКОВ"), якая прыслала шмат інфармацыі пра Касперскіх і дапамагла выйсці на нашчадкаў!"
#архітэктурабсср
Навіна пра хуткаснае (за 23 рабочых дні) будаўніцтва цаглянага двухпавярховіка ў Гомелі з усесаюзнай "Строительной газеты" №41 ад 22 мая 1939 года.
Тут цікава яшчэ тое, кім прыходзіцца ўзгаданы інжынер Ф.Якушка тагачаснаму галоўнаму архітэктару Мінска Герасіму Якушке (ці яны проста аднафамільцы).
UPD. Ларчык проста адкрываецца - вікіпедыя піша, што ў Герасіма Якушкі быў брат Піліп (Филипп у рускім напісанні імя), які таксама вучыўся на архітэктара і быў будаўніком.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №16 1938 года.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.