Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#рэчыбсср
Бляшаная скрынка для цукерак менскай фабрыкі "Камунарка", 1930-я гады.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён Ay.by (гандль за лот ідзе прама зараз).
#савецкаябеларусь
Мастак Александэры Ахола-Вало ў сваім плакаце “Кастрычнік у космасе”, які паставілі на вокладку газеты “Савецкая Беларусь” ад 7 лістапада 1925 года, прадказаў надыход касмічнай эры за 36 гадоў да палёта Гагарына.
#савецкаябеларусь
Афінскія ночы, алкаголь і кіно - сексуальная рэвалюцыя ў БССР 1920-х выглядала так.
З газеты "Савецкая Беларусь" №86 1927 года (знайшоў В.Аніська).
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
У працяг тэмы, так сказаць)
Па праўдзе кажучы, тут маецца на ўвазе не біблейскі Садом - прыстанішча граху - а слова "сад" у множным ліку і давальным склоне згодна з арфаграфіяй беларускай мовы да рэформы 1933 года (так званай "тарашкевіцы"). У наш час напісалі бы "Больш увагі садам".
З газеты "Савецкая Беларусь" №86 1927 года.
#савецкаябеларусь
Тэма не адпускае)
Урывак апытанкі студэнтаў БДУ на тэму палавога жыцця з газеты "Савецкая Беларусь" №96 1927 года (знайшоў В.Аніська).
#кнігібсср
Вокладка падручніка па беларускай мове для завочных курсаў сельскіх связістаў пад рэдакцыяй І.Зенько, Менск, 1939 год.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён Ay.by.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Временный мандат члена Борисовского горсовета. 1921 год
8 мая 1923 года - за чатыры гады да прыняцця Канстытуцыі БССР 1927 года, дзе былі замацаваныя 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і ідыш - Наркамат юстыцыі БССР ужо прыняў пастанову аб зацвярджэнні дагавораў на беларускай, польскай і ідыш без перакладу на рускую.
#беларускаяработніца
"Рэпартаж з Чарэйскага раёна пра тое, што сябра бюро ячэйкі Саюза Бязбожнікаў Лазарэвіч Янка ў вёсцы Забарочча арганізаваў чырвоны куток, але пры тым у школе "пазьнімаў партрэты правадыроў і панавешваў лямпадак".
Допіс-данос у часопіс "Беларуская работніца і сялянка" кранальна падпісаны псеўданімам "Гэта--Я" (знайшоў М.Нікалаеў).
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду гінекалагічнага корпуса Клінічнага гарадка (зараз Клінічная бальніца №1) у Менску на выявах розных часоў:
1. Праект корпуса ад архітэктара Георгія Лаўрова, 1929 год.
2. Корпус на пачатку 1930-х адразу пасля пабудовы (на фота бачныя ў перспектыве іншыя карпусы гарадка)
3. Корпус напрыканцы 1930-х гадоў, пасля надбудовы паверха і падчас прыбудовы часткі левага крыла.
4. Корпус у часы нямецкай акупацыі.
5. Корпус у наш час - цяпер проста корпус №5 для шпіталізацыі дарослых.
#архітэктурабсср #дзвекраіныдвастылі
Старая добрая рубрыка на канале: "дзве краіны, два стылі" - пра збліжэнні ў заходняй і савецкай архітэктуры прыкладна аднаго часу.
На першым фота - аддзяленне дзяржбанка ў беларускім Дзяржынску, пабудавана ў 1932 годзе (будынак не захаваўся).
На другім фота - універмаг фірмы Weichmann у нямецкім (тады) горадзе Гляўвіц, пабудаваны ў 1922 годзе берлінскім архітэктарам Эрыхам Мендэльсонам (будынак захаваўся, зараз там аддзяленне Польскага банка ў польскіх (цяпер) Глівіцах).
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №10 1925 года.