Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Беларускі піонэр
🏛С историей – на «Вы» СУ-16 первого треста приступило к реконструкции здания 1933 года постройки☝️ на пересечении пр. Независимости с ул. П. Бровки. Свое 90-летие постройка-юбиляр, имеющая статус историко-культурной ценности, встретит обновленной. За несколько…
#фотабсср #архітэктурабсср
Гэты адміністрацыйны корпус Клінічнага гарадка, рэканструкцыя каторага зараз пачалася, практычна ніколі не трапляўся на даваенныя здымкі, бо яго заўжды закрываў сабой больш буйны корпус №1 клінікі, які знаходзіўся бліжэй да цяперашняга праспекта Незалежнасці. Гэты першы даваенны корпус знеслі ў 1984 годзе, каб пабудаваць новы шматпавярховы корпус клінічнай бальніцы.
#фотабсср
Віды мястэчка Койданава (цяпер г. Дзяржынск) з разбурэннямі, здзейсненымі польскай арміяй пры адыходзе, Савецка-Польская вайна, ліпень 1920 года.
#лікбез
У тых падпісчыкаў, хто зараз у Мінску ці недалёка, у бліжэйшыя дні ёсць цудоўная магчымасць набыць адну з галоўных кніг па гісторыі даваеннага Мінска - двухтомнік Л.Маракова "Галоўная вуліца Мінска" - за адносна невялікія грошы. На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая сёння адчынілася, на стэндзе "Мастацкая літаратура" за 2 тома просяць усяго 68 рублёў (у розніцы яны каштуюць у разы два даражэй).
#фотабсср
Арка на ўездзе ў БССР з боку УССР. Кадр з кінахронікі "Жаночы аўтапрабег па СССР" 1936 года (спасылка на відэа цалкам).
#фотабсср
Падобны фотаздымак, зроблены ў той жа час з іншай кропкі будоўлі, такім чынам, што ў кадр патрапіла частка будучага Дзяржбанка.
#акцябр
Фота мемарыяльнай дошкі на доме-музеі 1-га з'езда РСДРП у Менску з газеты "Акцябр" (выдавалася на ідыш) № 58, 1938 год (знайшоў С.Марціновіч).
#кнігібсср
Рэцэпт вывучэння беларускай мовы ад старшыні ЦВК БССР Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова, агучаны ў кнізе "За Савецкую Беларусь" у 1927 годзе.
#публікуеццаўпершыню
Новая рубрыка на канале "Беларускі піонэр", дзе я буду са сваіх збораў публікаваць копіі арыгінальных архіўных дакументаў, датычных БССР.
Першы дакумент - гэта ліст старшыні Савета Народных Камісараў БССР Галадзеда ва ўсесаюзны СНК Молатаву пра стан работ на пабудове новай АТС у Менску і з просьбай да Наркамата Сувязі аднавіць будаўнічыя працы, 4 сакавіка 1932 года.
Бланк СНК БССР аформлены на 4-х дзяржаўных мовах БССР, замацаваныых Канстытуцыяй 1927 года.
Крыніца: ГА РФ Ф. Р-5446 Оп. 13 Д. 2388 Л.7.
#звязда #лікбез
Як "Звезда" стала "Зьвяздой".
9 жніўня 1927 года у дзень свайго дзесяцігоддзя галоўная партыйная газета БССР "Звезда" выйшла пад новай беларускай назвай "Зьвязда" (згодна з арфаграфіяй таго часу), ад гэтага моманту і да сёння газета выходзіць цалкам па-беларуску.
Рашэнне аб пераводзе партыйнай прэсы на беларускую мову было прынятае яшчэ ў 1924 годзе, калі на II сесіі ЦВК БССР была зацверджана на дзяржаўным узроўні палітыка беларусізацыі. Але ў дачыненні да "Звезды" працэс зацягнуўся на 3,5 гады. Зрэшты, не гледзячы на рускамоўную назву, у першую палову 1920-х газета фактычна была двухмоўнай - цэлыя раздзелы, асабліва прысвечаныя вясковым справам, у "Звезде" даваліся на беларускай мове, і з часам колькасць беларускамоўных артыкулаў павялічвалася.
Больш падрабязна пра тое, як "Звезда" пераходзіла на беларускую мову, можна пачытаць у артыкуле на старонцы сучаснай газеты "Звязда" (спасылка).
У якасці ілюстрацыі: две шапкі газеты за жнівень 1927 года №178 са старой назвай і №179 з новай.
#рэчыбсср
Пасведчанне аб заканчэнні шасцімесячных курсаў у Дзяржынскай раённай калгаснай школе, выдадзенае тав.Жэўжыку Васілю Янкаву 4 красавіка 1935 года (фота даслаў падпісчык).
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект гарадскога тэатра ў Полацку, варыянт 1931 года.
Архітэктары: А.І.Гегела, Д.Л.Крычэўскі.
Чарцяжы са збораў Музея архітэктуры імя Шчусева, Масква.
#рэчыбсср
Віншавальныя лісты прафесару В.В.Подараву ў сувязі з 35-цігоддзем прафесійнай дзейнасці ў Наркамат земляробства СССР у Маскву ад Менскай балотнай станцыі (па-руску) і ад акруговага меліяратара Аршанскай акругі Вянглоўскага (па-беларуску). Красавік 1927 года.