Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак пастэллю з натуры - "Меліярацыя пінскага Палесся" - створаная ўвесну 1941 года беларускім мастаком-графікам Анатолем Тычынам.
Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
#мастацтвабсср
Малюнак мастака Анатоля Тычыны "Савецкая вуліца ў Менску", 1931 год.
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак Менска ад мастачкі Марыі Уладычынай, 1928 год.
#мастацтвабсср
Акварэльны малюнак менскага мастака Якава Кругера "Халодная сінагога ў Слуцку", 1921 год.
#мастацтвабсср
Беларускія тыпы на малюнках 1920-х гадоў тэатральнага мастака Аскара Марыкса (1890-1976).
#мастацтвабсср
Вырабы студэнтаў керамічнага адзялення Віцебскага мастацкага тэхнікума, 1932 год.
#мастацтвабсср
Барэльеф невядомага аўтара "Уз'яднанне Заходняй Беларусі 17 верасьня 1939" (на фоне можна бачыць вежы касцёла Унебаўзяцця Найсвяейшай Панны Марыі з Беластоку).
Фотаздымак са збораў Веліжскага краязнаўчага музея, Расія.
#мастацтвабсср
Эскізы касцюмаў для першага беларускага балета "Салавей" (пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі) ад мастакоў Перкуша І.І і Кульваноўскага В.П.
Прэм'ера балета "Салавей" ў БССР у 1939 годзе адбылася ў свежапабудаваным тады ў Мінску Тэатры оперы і балета (архітэктар І.Лангбард).
#мастацтвабсср
Малюнак Саламона Юдовіна "Мястэчка", 1940 год.
#мастацтвабсср
Зімовы Менск на малюнках беларускага графіка Анатоля Тычыны, 1920-я, 1930-я гады.
#мастацтвабсср
Гравюра "Сустрэча Чырвонай Арміі ў мястэчку" віцебскага мастака Саламона Юдовіна, 1920-я гады.
#мастацтвабсср
Карціна віцебскага мастака Юдаля Пэна "Піянер", 1926 год (фота даслаў чытач).
#мастацтвабсср
Бюст паэта Максіма Багдановіча працы скульптара Аляксандра Грубэ. Менск, 1929 год.
#мастацтвабсср
Сустрэча чырвонаармейцаў у Менску 11 ліпеня 1920 года - папулярная тэма карцін і малюнкаў беларускіх мастакоў 1930-х гадоў. Вось некаторыя з іх прац (на жаль многія карціны захаваліся толькі ў кніжных ці газетных рэпрадукцыях, арыгіналы былі страчаны ў вайну):
1-2. Зайцаў. "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск у 1920 годзе", 1939 г.
3. Зайцаў. Эскіз каціны "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск", 1939 г.
4. Гусеў. "Уваход Чырвонай Арміі у г.Менск", 1939 г.
5. Манасзон. "Уступленне Чырвонай Арміі ў Менск", 1930-я.
6. Гембіцкі. Ксілаграфія "Вызваленне Менска ад белапалякаў", 1938 г.
7. Герштэйн. "Чырвоная армія ў Менску", 1938 г.
#мастацтвабсср
Скульптуры Аляксандра Грубэ з кнігі "Сучаснае беларускае мастацтва", Менск, 1929 год.
#мастацтвабсср #чырвонаябеларусь
Вялікая статуя Леніна працы Аляксандра Грубэ сустракала гасцей 1-й Усебеларускай сельска-гаспадарчай выстаўкі, якая праходзіла ў Менску ў жніўні 1930 года.
Статуя была выраблена з часовых матэр'ялаў - дошак, фанеры і гіпса таму прастаяла толькі адзін сезон. Да таго ж не ўсім спадабаўся мастацкі вобраз - на апошняй ілюстрацыі ўрывак з артыкула пра выстаўку з часопіса "Чырвоная Беларусь" №15 1930 года.
#мастацтвабсср
Карціна мастака М.Манасзона "Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі", 1940 год.
#мастацтвабсср
Графіка мастака Анатоля Тычыны "Мінск. Савецкая вуліца", 1940 год.
#мастацтвабсср
Скульптура "Раб" работы Аляксандра Грубэ на фота 1920-х гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнга архіва-музея літаратуры і мастацтва.