Беларускі піонэр
#фотабсср Фотападборка - трамваі на вуліцах Менска, 1930-я гады.
#фотабсср
Вось яшчэ непарадная фотка з менскім трамваем 1930-х - забітыя бітком вагоны і чарга на пасадку на прыпынку.
Справа на фота - уваход ў Аляксандраўскі сквер, а злева шчыльная забудова на месцы дзе цяпер знаходзіцца Кастрычніцкая плошча.

#рэчыбсср
Імянны партсігар удзельніка будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша-Лепель лінейнага упаўнаважанага АДПУ т.Шышкіна, падораны ад імя ЦВК БССР, 1928 год.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".

Вокладка і некалькі разваротаў спецыяльнага выпуска ўсесаюзнага часопіса "Крестьянка" для Заходніх абласцей БССР з вершамі і артыкуламі на рускай і беларускай мовах, май 1940 года.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#нашпрацаўнік
Правілы паступлення ў Беларускі Дзяржаўны мастацкі тэхнікум у Віцебску з газеты "Наш працаўнік" Калінінскай акругі, г.Клімавічы, 1926 год (знайшоў А.Дзьячкоў).

#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №12 1926 года.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Учора адзначалі Дзень беларускага кіно. Некалькі фактаў.
У 2024 годзе 100 гадоў споўніцца «Беларусьфільму», у 2026-м — першаму беларускаму кіно («Лесная быль»).
А першым беларускім фільмам з гукам стаў «Первый взвод». У пракат яго выпусцілі ў 1932-м.
На здымку вы можаце бачыць акцёраў і здымачную групу «Лесной были». Людзі стаяць каля сядзібы Гутэн-Чапскіх у Прылуках. Наведаць яе можна і зараз.

#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Александровіча "Па беларускім бруку", Менск, 1928 год.

#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Дзякуючы даследчыку Віталю Аніську ўдалося вызначыць дакладны год пабудовы цікавага помніка канструктывізма ў Беларусі - былой чыгуначнай паліклінікі ў Залінейным раёне Гомеля.
В.Аніська знайшоў у гомельскай газеце "Полесская правда" №302 1928 года артыкул пра адкрыццё новай паліклінікі (мал.1,2), якая, як пісалася ў газеце, стала падарункам чыгуначнікам Гомеля да 10-годдзя БССР (першае абвяшчэнне БССР адбылося 1 студзеня 1919 года).
Такім чынам паліклініка была адчынена напрыканцы 1928 года, адзіны яе вядомы даваенны фотаздымак датуецца 1930 годам (мал.3).
Будынак захаваўся да нашых дзён, але ўжо больш за 10 гадоў стаіць закінутым і паціху разбураецца (мал.4-5).

Трыбуна мітынга ў Шчорсах Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, які праходзіў з нагоды 22-й гадавіны Рэвалюцыі 7 лістапада 1939 года.

#чырвонаязьмена
Харакіры - выбарсамурая рабкора.
Зацемка з камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №4 1930 года пра пераслед рабкора Вараб'ёва з боку памочніка начальніка чыгуначнай станцыі Дрыса Сямёнава.
Харакіры - выбар
Зацемка з камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №4 1930 года пра пераслед рабкора Вараб'ёва з боку памочніка начальніка чыгуначнай станцыі Дрыса Сямёнава.
Неяк заўважыў, што ў 1929 годзе беларускія цэнтральныя газеты двойчы павіншавалі Сталіна з днём нараджэння: 26 лістапада і 21 снежня (афіцыйны дзень нараджэння).
Пра тое, што гэта было і якія былі наступствы (калі былі), я нідзе звестак не знаходзіў.