Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду былога аўтадарожнага тэхнікума, сучаснага корпуса палітэхнічнага каледжа на пр.Незалежнасці 85/2 у Мінску:
1. Праект аўтадарожнага тэхнікума ў стылі канструктывізма, 1932 год, архітэктар Герасім Якушка.
2-3. Рэалізаваны будынак (са зменай стыля на неакласіцызм) тэхнікума на фота 1940 года (крыніца: НАРБ ф.4п).
4. Разбураны корпус пасля вызвалення Мінска, 1944 год (крыніца: БДАНТД ф.188).
5-6. Палітэхнікум на фота 2006 года (здымкі Я.Марозава).
7. Корпус у наш час, 2016 год (фота аўтара).
#архітэктурабсср #віцебскіпролетарый
Віцебск. 1929 год.
Фота новапабудаванага клуба металістаў напярэдадні яго адкрыцця 7 лістапада 1929 года.
"Віцебскі пралетарый", 7.11.1929 г.
Знайшоў С.Марціновіч.
Forwarded from БелСелХоз
Белорусская реклама продуктов питания 1939-1950 годы


Источник
🍂 28 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы «Бурлівага лёту сляды незмярымы», прымеркаванай да стагоддзя заснавання літаратурнага аб’яднання «Маладняк».



🍂 28 ноября в Государственном музее истории белорусской литературы состоится открытие литературно-художественной выставки «Бурлівага лёту сляды незмярымы», посвящённой 100-летию с дня основания литературного объединения «Маладняк».
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №22 1927 года.
#маладняк
Вокладка першага нумара часопіса "Маладняк" 1923 года.
Як раз у гэтыя дні 100 гадоў таму на першым сходзе ў Менску было заснава літатурнае аб'яднанне "Маладняк" у якое уваходзілі пісьменнікі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабрэка, Язэп Пушча і інш.
#фотабсср
Групавы фотаздымак першага набора Беларускага дзяржаўнага педтэхнікума ў Лепелі, 1929 год (знайшоў А.Арашонак).
Звярніце ўвагу на шрыфт, якім зроблены надпіс - гэта так званы "шрыфт Скарыны" стылізаваны пад набор першых беларускіх друкаваных кніг. Гэты шрыфт распрацоўваўся мастакамі БССР ў 1925 годзе падчас адзначэння 400-годдзя беларускага кнігадрукавання (тады адлік вёўся ад першага выдання "Апостала" ў Вільні), гэты шрыфт пазней выкарыстоўваўся пры афармленні кніг і часопісаў, а таксама на гербе БССР узору 1927 года.
#кнігібсср
Ад Канстытуцыі да выставачных каталогаў - прыклады выкарыстоўвання так званага "шрыфта Скарыны" у кніжнай графіцы БССР 1920-х гадоў.