Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#беларускіпіонэр
Малюнкі Анатоля Тычыны з часопіса "Беларускі піонэр" №4 1928 года.
#беларускіпіонэр
Дарэчы, самы першы нумар часопіса "Беларускі піонэр" 1924 года меў яскрава выражаную антыпольскую накіраванасць зместу.
Пачынаючы з правакатыўнай вокладкі, серп на каторай быў вельмі падобны да чырвонай стрэлкі накіраванай ў бок Вільні, як на армейскіх картах з планамі вайсковых аперацый (два Барысавы на карце таксама цікавостка, але я і сам раней блытаў Бабруйск і Барысаў).
На гэты конт існуе легенда, што з-за такой вокладкі рэдактара часопіса выклікалі да старшыні ЦВК Чарвякова, дзе "стараста" папракнуў Дубоўку ў празмернай ваяўнічасці.
Таксама ў нумары змяшчалася некалькі апавяданняў на тэму цяжкага жыця беларусаў пад панскім прыгнётам, а на зваротным баку вокладкі нумара - кароткі нарыс пра антыпольскі супраціў у Заходняй Беларусі, які завяршаўся такім чатырохрадкоўем:
Стукайце, кросны Беластоку,
Званіце, кавалды Вільні!
Час вызваленьня - недалёка,
Чырвоны сьцяг ужо ўзьвіўся.
#беларускіпіонэр #іскрыільліча
Вокладкі піянерскіх часопісаў "Беларускі піонэр" №6 1927 года і "Іскры Ільліча" №6 1930 года, прысвечаныя тэме цяжкага становішча беларускага народа пад панскай уладай на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая да 1939 года знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі.
Мастакі Янка Кашкель і Яўген Саматыя адпаведна.
#архітэктурабсср
Корпус дома адпачынку ў Ждановічах (арх.А.Дзянісаў, 1928 год пабудовы) пад Мінскам на фотаздымках з розніцай у 20 гадоў: 1937 і 1957.
Будынак захаваўся да нашага часу ў змененым выглядзе.
#фотабсср
Меркавана 17 верасня 1939 года, атрады Чырвонай Арміі праходзяць праз Маладзечна на пачатку Вызвольнага пахода ў Заходнюю Беларусь.
#фотаздымкаў
Серыя фотаздымкаў з розных крыніц - жыхары Маладзечна сустракаюць байцоў Чырвонай Арміі на пачатку Вызвольнага пахода ў Заходнюю Беларусь 17-19 верасня 1939 года.
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №9 за верасень 1939 года, прысвечаная вызваленню Заходняй Беларусі.
#фотабсср #беларускаяработніца
Фотаздымкі з Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да БССР з падшыўкі часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" за 1940 год.
Forwarded from Звязда
Як беларускія літаратары адгукнуліся на 17 верасня 1939 года на старонках друку

«Сустрэнь братоў маіх, сясцёр і руку ім падай!».

zviazda.by