Forwarded from Красивое из Минска
Школа по Свердловской улице (Свердлова): типовой проект 1939 г., реализация (1940 г.), в процессе и в результате послевоенной реконструкции
ЦБСП
НАРБ
БГАКФФД
ЦБСП
НАРБ
БГАКФФД
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Міжваенны будынак паліклінікі ў залінейным раёне Гомеля (вул.Катоўскага, 56) на фотаздымках 1930 і 2010 гадоў.
Будынак у стылі канструктывізма пабудаваны напрыканцы 1920-х гадоў, імя архітэктара невядомае.
Нядаўна з'явілася інфармацыя, што старую паліклініку, якая ўжо больш за 15 гадоў стаіць закінутай, збіраюцца ў хуткім часе знесці. Статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынак не мае.

#архітэктурабсср #дзвекраіныдвастылі
Рубрыка "Дзве краіны - два стылі" ва ўсёй красе (хаця тут хутчэй бачна своеасаблівае савецкае "засваенне класічнай спадчыны" ну ці проста супадзенне).
Нерэалізаваны праект будынку лазняў з басейнамі ў Менску (арх.Марагоўскі, 1935 год) і будынак тэатра Елісейскіх палёў у Парыжы (арх. Агюст Перэ, 1913 год).

#фотабсср
Трупа маскоўскага тэатра імя Меерхольда на гастролях у Менску ў 1925 годзе.
Фота зроблена на прывакзальнай плошчы, злева можна пабачыць сам будынак вакзалу. Трупа грузіцца на адзін з першых гарадскіх аўтобусаў маркі WHITE-AMO (савецкія аўтобусы, сабраныя на шасі амерыканскіх грузавікоў WHITE, якія былі пастаўлены ў Расію яшчэ да Рэвалюцыі).

#беларускіпіонэр
Малюнкі Анатоля Тычыны з часопіса "Беларускі піонэр" №4 1928 года.

Дарэчы, самы першы нумар часопіса "Беларускі піонэр" 1924 года меў яскрава выражаную антыпольскую накіраванасць зместу.
Пачынаючы з правакатыўнай вокладкі, серп на каторай быў вельмі падобны да чырвонай стрэлкі накіраванай ў бок Вільні, як на армейскіх картах з планамі вайсковых аперацый (два Барысавы на карце таксама цікавостка, але я і сам раней блытаў Бабруйск і Барысаў).
На гэты конт існуе легенда, што з-за такой вокладкі рэдактара часопіса выклікалі да старшыні ЦВК Чарвякова, дзе "стараста" папракнуў Дубоўку ў празмернай ваяўнічасці.
Таксама ў нумары змяшчалася некалькі апавяданняў на тэму цяжкага жыця беларусаў пад панскім прыгнётам, а на зваротным баку вокладкі нумара - кароткі нарыс пра антыпольскі супраціў у Заходняй Беларусі, які завяршаўся такім чатырохрадкоўем:
Стукайце, кросны Беластоку,
Званіце, кавалды Вільні!
Час вызваленьня - недалёка,
Чырвоны сьцяг ужо ўзьвіўся.

#беларускіпіонэр #іскрыільліча
Вокладкі піянерскіх часопісаў "Беларускі піонэр" №6 1927 года і "Іскры Ільліча" №6 1930 года, прысвечаныя тэме цяжкага становішча беларускага народа пад панскай уладай на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая да 1939 года знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі.
Мастакі Янка Кашкель і Яўген Саматыя адпаведна.

#архітэктурабсср
Корпус дома адпачынку ў Ждановічах (арх.А.Дзянісаў, 1928 год пабудовы) пад Мінскам на фотаздымках з розніцай у 20 гадоў: 1937 і 1957.
Будынак захаваўся да нашага часу ў змененым выглядзе.

Меркавана 17 верасня 1939 года, атрады Чырвонай Арміі праходзяць праз Маладзечна на пачатку Вызвольнага пахода ў Заходнюю Беларусь.

#фотаздымкаў
Серыя фотаздымкаў з розных крыніц - жыхары Маладзечна сустракаюць байцоў Чырвонай Арміі на пачатку Вызвольнага пахода ў Заходнюю Беларусь 17-19 верасня 1939 года.

#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №9 за верасень 1939 года, прысвечаная вызваленню Заходняй Беларусі.