Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#дзвекраіныдвастылі
"Нигде кроме, как в First National Bank of Hollywood" - мая любімая, але ужо падзабытая рубрыка часоў блога ў ЖЖ - "Дзве краіны - два стылі", у якой я звяртаю увагу на паралелі паміж савецкай міжваеннай архітэктурай і заходняй.
На гэтых двух фота, як не цяжка здагадацца, выяўлены маскоўскі "Дом Массельпрама", які здабыў цяперашні выгляд ў 1925 годзе (гэта быў недабуд яшчэ дарэвалюбцыйных часоў, які прывялі да ладу ў 1920-я) і офіс "Першага Нацыянальнага банка Галівуда" у Лос-Анджэлесе, 1927 года пабудовы.
Як гаварыцца, знайдзіце дзесяць адрозненняў)
#архітэктурабсср #дзвекраіныдвастылі
Старая добрая рубрыка на канале: "дзве краіны, два стылі" - пра збліжэнні ў заходняй і савецкай архітэктуры прыкладна аднаго часу.
На першым фота - аддзяленне дзяржбанка ў беларускім Дзяржынску, пабудавана ў 1932 годзе (будынак не захаваўся).
На другім фота - універмаг фірмы Weichmann у нямецкім (тады) горадзе Гляўвіц, пабудаваны ў 1922 годзе берлінскім архітэктарам Эрыхам Мендэльсонам (будынак захаваўся, зараз там аддзяленне Польскага банка ў польскіх (цяпер) Глівіцах).
#архітэктурабсср #дзвекраіныдвастылі
Міланская Вышэйшая партыйная школа, альбо зноў на сувязі рубрыка "Дзве краіны - два стылі" пра архітэктурня паралелі паміж заходняй і савецкай архітэктурамі.
Гэтым разам параўнаем офіс энергетычнай кампаніі ENEL у італьянскім Мілане і будынак ВПШ у Мінску.
Што цікава, абодва будынкі 1937 года пабудовы.
#дзвекраіныдвастылі
Вылучэнне цэнтральнага аб'ёма фасада закругленнямі з двух бакоў - гэта, мабыць, адзін з маіх любімых мастацкіх прыёмаў у архітэктуры 1930-х гадоў. Прычым, што цікава, прымяняўся ён паўсюдна, што ў камуністычным СССР, што ў буржуазных краінах (рэдкая на канале рубрыка "Дзве краіны - два стылі", як раз пра такія архітэктурныя перасячэнні).
Вось напрыклад:
1-2. Дом кааператыва "Обрабстрой" у Маскве, РСФСР. Архітэктар В.Кільдзішаў, 1931 год.
3-4. Будынак пошты ў Каўнасе, Літва. Архітэктар Ф. Візбарас, 1932 год.
5-6. KINGSLEY COURT, Лондан, Вялікабрытанія. Архітэктар П.Каспары, 1934 год.
#архітэктурабсср #дзвекраіныдвастылі
Рубрыка "Дзве краіны - два стылі" ва ўсёй красе (хаця тут хутчэй бачна своеасаблівае савецкае "засваенне класічнай спадчыны" ну ці проста супадзенне).
Нерэалізаваны праект будынку лазняў з басейнамі ў Менску (арх.Марагоўскі, 1935 год) і будынак тэатра Елісейскіх палёў у Парыжы (арх. Агюст Перэ, 1913 год).