Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#рэчыбсср
Студэнцкі білет студэнта Беларускага Дзяржаўнага Політэхнічнага Інстытута Брунона Карлавіча Скаўрэнюка, выдадзены 1 верасня 1937 года.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#архітэктурабсср
Сціплае абаянне канструктывісцкай Оршы канца 1930-х.
На жаль, вялікая колькасць з паказаных на фота міжваенных будынкаў да нашага часу не захавалася.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду былога корпуса "Хім-фарм завода" па вуліцы Фабрыцыўса д.3 ў Мінску (цяпер корпус прадпрыемства "Белмедпрэпараты").
1. Праект будынка з газеты "Зьвязда" №2 1928 года.
2. Здымак з фотаальбома "Беларусь Савецкая" 1932 года.
3. Меркавана пасляваенны здымак 1940-х з архіва БДАНТД (ф.221).
4. Сучасны стан.
#беларускаяработніца
Рабочыя Масквы сустракаюць беларускую дэлегацыю падчас "Тыдня Савецкай Беларусі". Часопіс "Беларуская работніца і сялянка" №2 1931 год.
#дзвекраіныдвастылі
Вылучэнне цэнтральнага аб'ёма фасада закругленнямі з двух бакоў - гэта, мабыць, адзін з маіх любімых мастацкіх прыёмаў у архітэктуры 1930-х гадоў. Прычым, што цікава, прымяняўся ён паўсюдна, што ў камуністычным СССР, што ў буржуазных краінах (рэдкая на канале рубрыка "Дзве краіны - два стылі", як раз пра такія архітэктурныя перасячэнні).
Вось напрыклад:
1-2. Дом кааператыва "Обрабстрой" у Маскве, РСФСР. Архітэктар В.Кільдзішаў, 1931 год.
3-4. Будынак пошты ў Каўнасе, Літва. Архітэктар Ф. Візбарас, 1932 год.
5-6. KINGSLEY COURT, Лондан, Вялікабрытанія. Архітэктар П.Каспары, 1934 год.
Беларускія жанчыны як фактар беларусізацыі.

Цікавыя паралелі пра ўплыў беларусак на прабеларускую свядомасць мужчын выявіліся ў выданнях 1927 года БССР і Польшчы.

Цытату з кнігі старшыні ЦВК БССР Аляксандра Чарвякова "За Савецкую Беларусь" 1927 года, пра тое што менавіта беларуская жанчына захоўвае ў сям'і чыстую беларускую мову і такім чынам "беларусізуе" дзяцей і мужа, я ўжо нядаўна посціў.

А тут знайшлася падобная цытата з іншага боку ідэалагічнай мяжы, так сказаць. У інтэрв'ю выданню "Kurjer Warszawski" №284 1927 года стараста Вілейкі (па выніках Рыжскага міру Вілейка да 1939 году знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі) пан Нітаслаўскі са шкадаваннем заўважаў, што польскія асаднікі (а гэта звычайна былі былыя вайскоўцы з заходніх частак Польшчы), пасля таго як жаніліся з мясцовымі беларускамі, самі з часам "беларусізаваліся" (прамая цытата).